Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Кітаю назваў Пуціну сваю формулу «палітычнага ўрэгуляваньня ўкраінскага крызісу»


Сустрэча Сі Цзіньпіня і Ўладзіміра Пуціна ў Пэкіне 16 траўня 2024
Сустрэча Сі Цзіньпіня і Ўладзіміра Пуціна ў Пэкіне 16 траўня 2024

Перад візытам Уладзіміра Пуціна ў Кітай Сі Цзіньпінь наведаў зь дзяржаўнымі візытамі Францыю, Сэрбію і Вугоршчыну.

Лідэр Кітаю Сі Цзіньпінь заявіў, што «палітычнае ўрэгуляваньне ўкраінскага крызісу» мусіць базавацца на выкананьні Статуту ААН і павагі дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ўсіх дзяржаў.

«Кітай і Расея ўспрымаюць палітычнае ўрэгуляваньне як правільны шлях разьвязаньня ўкраінскага крызісу. Пазыцыя Кітаю ў гэтым пытаньні пасьлядоўная і зразумелая, а менавіта: выкананьне нормаў і прынцыпаў Статуту ААН, павага дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ўсіх краін і іх рацыянальнай заклапочанасьці аб бясьпецы фармаваньня новай збалянсаванай, эфэктыўнай і ўстойлівай архітэктуры бясьпекі», — заявіў Сі Цзіньпінь пасьля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Пэкіне.

Тэкст прамоў лідэраў Кітаю і Расеі апублікавалі на сайце kremlin.ru і кітайскага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа.

Сі Цзіньпінь падкрэсьліў, што кітайскі бок спадзяецца на «хутчэйшае аднаўленьне міру і стабільнасьці на эўрапейскім кантынэнце і гатовы працягваць сваю канструктыўную ролю».

Уладзімір Пуцін сваю прамову сканцэнтраваў на эканамічнай і інвэстыцыйнай супрацы зь Кітаем і нэгатыўных наступствах міжнародных санкцый, а таксама адзначыў «эфэктыўную каардынацыю на міжнароднай арэне» і канстатаваў «інтэнсіўнасьць дыялёгу ў сфэры палітыкі, бясьпекі, паступовую дынаміку эканамічных абменаў і расшырэньне гуманітарных кантактаў».

«Абедзьве краіны праводзяць незалежную і самастойную замежную палітыку. Мы салідарна працуем над фармаваньнем больш справядлівага і дэмакратычнага шматпалярнага сьветапарадку, які павінен абапірацца на цэнтральную ролю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і яе Рады Бясьпекі, на міжнароднае права, культурна-цывілізацыйную разнастайнасьць, вывераны балянс інтарэсаў усіх удзельнікаў сусьветнай супольнасьці», – заявіў Уладзімір Пуцін.

Перад візытам Уладзіміра Пуціна ў Кітай Сі Цзіньпінь наведаў зь дзяржаўнымі візытамі Францыю, Сэрбію і Вугоршчыну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG