Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутны выбух у Кітаі, сотні параненых, ёсьць ахвяры. Відэа


У выніку двух магутных выбухаў у прамысловай зоне гораду Цяньцзінь на ўсходзе Кітаю мноства людзей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.

Як паведамляе агенцтва Сіньхуа, у шпіталі дастаўлена ня менш як 300 пацярпелых, аднак параненыя працягваюць паступаць. Пакуль ёсьць зьвесткі пра сямёх загіблых.

Першы выбух адбыўся ў 23:30 паводле мясцовага часу, выбухная хваля ад яго адчувалася ў радыюсе некалькіх кілямэтраў. Прыкладна праз паўхвіліны адбыўся другі.

Пасьля гэтага сталі раздавацца выбухі меншай магутнасьці — як мяркуюць, здэтанавалі боепрыпасы ў порце.

Афіцыйна прычына выбуху пакуль не названая, аднак дзяржаўны тэлеканал China Central Television (ССTV) паведаміў, што падарвалася партыя выбуховых рэчываў і цыстэрнаў з гаручым ў грузавым тэрмінале гарадзкога порта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG