Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малайзія: знойдзены абломак крыла — дакладна ад зьніклага самалёта


Частка крыла, як мяркуецца, належыць бясьследна зьнікламу самалёту малайзійскай авіякампаніі.
Частка крыла, як мяркуецца, належыць бясьследна зьнікламу самалёту малайзійскай авіякампаніі.

Экспэрты высьветлілі, што абломак крыла самалёта, знойдзены на высьпе Рэюньён ў Індыйскім акіяне, належыць зьнікламу самалёту «Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Малайзіі Наджыб Разак.

Абломак крыла быў знойдзены на ўзьбярэжжы выспы Рэюньён у Індыйскім акіяне 29 ліпеня.

Дэталь самалёта пазьней была адпраўленая ў лябараторыю міністэрства абароны Францыі ў Тулузе.

Выспа Рэюньён ляжыць прыкладна ў 6000 км на захад ад раёну пошукаў зьніклага самалёта
Выспа Рэюньён ляжыць прыкладна ў 6000 км на захад ад раёну пошукаў зьніклага самалёта


Іншыя знойдзеныя дэталі, якія, як мяркуецца, маглі быць абломкамі MH370, як пазьней высьветлілася, ня маюць дачыненьня да зьніклага малазійскіага «Боінгу-777».

На борце ляйнэра, які зьнік у сакавіку 2014 году, знаходзіліся 239 чалавек. Самалёт выконваў рэйс з Куала-Лумпура ў Пэкін і зьнік пасьля таго, як рэзка зьмяніў курс і адключыў бартавыя транспондары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG