Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдат, якога вінавацяць у забойстве ў Гюмры, адмовіўся даваць паказаньні


Валеры Пермякоў на судзе 12 жніўня.
Валеры Пермякоў на судзе 12 жніўня.

Расейскі вайсковец Валеры Пермякоў, які абвінавачваецца ў забойстве армянскай сям’і ў Гюмры, прызнаў віну ў дэзэрцірстве і крадзяжы зброі.

Пасяджэньне гарнізоннага суду праходзіць на тэрыторыі расейскай ваеннай базы ў армянскім горадзе Гюмры. Пермякоў сёньня адмовіўся даваць паказаньні ў судзе, таму былі агучаныя яго паказаньні падчас сьледзтва. Па словах расейскага салдата тэрміновай службы, ён не хацеў нікога забіваць, а зьбіраўся толькі абрабаваць дом.

Расейскі гарнізонны суд разглядае справу па абвінавачаньні Пермякова ў дэзэрцірстве і крадзяжы зброі. За забойства, у якім ён таксама прызнаўся ў ходзе сьледзтва, яго будзе судзіць армянскі суд. У сярэдзіне ліпеня Расея перадала Армэніі усе матэрыялы па справе аб забойстве ў Гюмры.

Пермякоў быў затрыманы ў студзені па падазрэньні ў забойстве сям’і Авецісян зь сямі чалавек, у тым ліку двух малалетніх дзяцей. У Гюмры і Ерэване прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем, каб суд над расейскім вайскоўцам прайшоў у Армэніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG