Як найменш 4 чалавек загінулі і каля 40 параненыя ў выніку аварыі, у якую трапіў турыстычны аўтобус у Турэччыне, паведамляюць расейскія і турэцкія СМІ.
Паводле пасольства Беларусі ў Анкары, у выніку гэтай аварыі пацярпелі двое грамадзянаў Беларусі, перадае Эўрарадыё.
Сярод пасажыраў былі грамадзяне Беларусі, Расеі, Казахстана і Літвы, паведамляе РИА Новости.
Па папярэдніх дадзеных, аварыя адбылася з-за таго, што кіроўца не справіўся з кіраваньнем на сьлізкай пасьля дажджу дарозе.