Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне расейскія комікі ў выступе выкарысталі статуэтку, як было з Татарскім. Сьледчы камітэт Расеі адрэгаваў


Пасьля выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбургу 2 красавіка загінуў расейскі прапагандыст Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін)
Пасьля выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбургу 2 красавіка загінуў расейскі прапагандыст Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін)

У часе выступу Далгаполаў і Аганісьян абыгралі ў жарце абставіны тэракту ў Санкт-Пецярбургу, у выніку якога загінуў ваенны карэспандэнт Уладлен Татарскі.

Сьледчы камітэт Расеі пачаў праверку дзеяньняў расейскіх комікаў Аляксандра Далгаполава і Гарыка Аганесьяна, якія нібыта пажартавалі ў сваім выступе ў Нямеччыне з гібелі ў Санкт-Пецярбургу прарасейскага ваеннага блогера Максіма Фаміна.

«У часе выступу на сцэне ў Бэрліне Далгаполаў і Аганісьян абыгралі ў выглядзе жарту абставіны тэракту ў Санкт-Пецярбургу, у выніку якога загінуў ваенны карэспандэнт Максім Фамін, вядомы пад псэўданімам Уладлен Татарскі. У рамках праверкі дзеяньні Далгаполава і Аганесьяна атрымаюць прававую ацэнку», — працытавала агенцтва РБК супрацоўніка прэсавай службы Сьледчага камітэту Расеі.

Паводле агенцтва, «у сваім выступе Далгаполаў парадыяваў Дар’ю Трэпаву і падарыў статуэтку Аганісьяну, які парадыяваў Татарскага».

На відэазапісе, які распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках, немагчыма зрабіць выснову, што комікі паказвалі пародыю на Дар’ю Трэпаву і Максіма Фаміна. У фрагмэнце відаць, як Аляксандар Далгаполаў зьяўляецца на сцэне ў часе выступу Гарыка Аганісьяна, дастае з папяровага пакета статуэтку і перадае яе Гарыку Аганісьяну. Той прымае статуэтку і ставіць яе побач са словамі: «Няхай тут пастаіць». Тэкст, які перад гэтым агучваў Далгаполаў, на відэазапісе адсутнічае.

Абодва артысты зьехалі з Расеі адразу пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. Нядаўна Гарык Аганісьян паведаміў, што атрымаў грамадзянства Армэніі.

Пасьля выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбургу 2 красавіка загінуў расейскі прапагандыст Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін). Колькасьць пацярпелых ад выбуху ўзрасла да 30, а 24 чалавекі шпіталізаваныя.

Сьледчыя органы Расеі заявілі, што ўстанавілі асобы падазраваных у забойстве Татарскага, перадаюць расейскія дзяржаўныя СМІ. Па іх дадзеных, выбух учыніла 26-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбургу Дар’я Трэпава, якая, як мяркуе сьледзтва, прынесла ў кавярню, дзе выступаў Татарскі, статуэтку з выбуховым прыстасаваньнем унутры. Пазьней яе затрымалі ў кватэры знаёмага.

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі заявіў, што выбух «быў сплянаваны спэцслужбамі Ўкраіны з прыцягненьнем агентуры зь ліку асоб, якія супрацоўнічаюць з так званым Фондам барацьбы з карупцыяй Навальнага, актыўнай прыхільніцай якога зьяўляецца затрыманая Трэпава».

Пазьней адказнасьць за гэты тэракт узяла на сябе арганізацыя, якая называе сябе «Нацыянальная рэспубліканская армія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG