Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нацыянальная рэспубліканская армія» ўзяла на сябе адказнасьць за забойства прапагандыста Ўладлена Татарскага ў Санкт-Пецярбургу


Дар'ю Трэпаву дастаўляюць у суд. 4 красавіка 2023, Масква
Дар'ю Трэпаву дастаўляюць у суд. 4 красавіка 2023, Масква

Арганізацыя, якая называе сябе «Нацыянальная рэспубліканская армія», узяла на сябе адказнасьць за выбух у Санкт-Пецярбургу, у выніку якога быў забіты расейскі прапагандыст Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін) і некалькі дзясяткаў чалавек параненыя.

Тэлеграм-канал «Роспартизан» паведаміў, што атрымаў заяву «„Нацыянальнай рэспубліканскай арміі“, якая заявіла пра сваю датычнасьць да забойства ў Санкт-Пецярбургу расейскага прапагандыста Ўладлена Татарскага (сапраўднае імя — Максім Фамін).

«Мы арганізавалі і ажыцьцявілі акцыю 2 красавіка 2023 году супраць групы Z-актывістаў і асабіста супраць вядомага падпальшчыка і прапагандыста вайны, ваеннага злачынца Максіма Фаміна, вядомага як Уладлен Татарскі. Дадзеная акцыя падрыхтавана і ажыцьцёўлена намі аўтаномна, і мы ня маем сувязі і не атрымлівалі дапамогі ні ад якіх замежных структур і тым больш спэцслужбаў», — сказана ў заяве.

Арганізацыя таксама паведаміла, што «акцыя не была накіравана супраць мірных грамадзян, і ўсе пацярпелыя ўваходзяць у лік актыўных прыхільнікаў вайны, якія апраўдваюць ваенныя злачынствы пуцінскага рэжыму ва Ўкраіне». Выказваецца просьба да расейскіх праваабаронцаў «аказаць дапамогу Дар’і Трэпавай і іншым нявінным людзям, якія трапляюць у лапы пуцінскіх апрычнікаў».

У паведамленьні таксама ўтрымліваецца заклік да расейскіх грамадзянаў «аказваць усе віды супраціву злачыннаму расейскаму рэжыму аж да яго поўнага зьнішчэньня».

Пасьля выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбургу 2 красавіка загінуў расейскі прапагандыст Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін). Колькасьць пацярпелых ад выбуху ўзрасла да 30, а 24 чалавекі шпіталізаваныя.

Сьледчыя органы Расеі заявілі, што ўстанавілі асобы падазраваных у забойстве Татарскага, перадаюць расейскія дзяржаўныя СМІ. Па іх дадзеных, выбух учыніла 26-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбургу Дар’я Трэпава, якая, як мяркуе сьледзтва, прынесла ў кавярню, дзе выступаў Татарскі, статуэтку з выбуховым прыстасаваньнем унутры. Пазьней яе затрымалі ў кватэры знаёмага.

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі заявіў, што выбух «быў сплянаваны спэцслужбамі Ўкраіны з прыцягненьнем агентуры зь ліку асоб, якія супрацоўнічаюць з так званым Фондам барацьбы з карупцыяй Навальнага, актыўнай прыхільніцай якога зьяўляецца затрыманая Трэпава».

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG