Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Урад ССРБ пераехаў са Смаленску ў Менск


Падзеі 8 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

1919 — урад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь пераехаў са Смаленску ў Менск. Абвешчаны сталіцай 5 студзеня, Менск стаў галоўным горадам рэспублікі дэ-факта.

1954 — у Беларусі зьліквідавалі вобласьці: Бабруйскую, Баранавіцкую, Палескую з цэнтрам у Мазыры, Пінскую і Полацкую.

У гэты дзень нарадзіліся

1499 — Ян з княжатаў літоўскіх, віленскі біскуп, апякун Францішка Скарыны, які быў ягоным сакратаром.

1848 — Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі фізык, мэдык, біёляг.

1911Уладзімер Дудзіцкі, беларускі паэт, дзяяч беларускай эміграцыі.​

1924Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік і публіцыст.

1936Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.

Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі
Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі

У памяці

1324 — памёр Марка Полё, італьянскі падарожнік.

1337Джота, італьянскі мастак.

1642Галілео Галілей, італьянскі навуковец, вынаходнік.

1878Мікалай Някрасаў, расейскі паэт і празаік.

1896Поль Вэрлен, францускі паэт-сымбаліст.

1967Барбара Вержбаловіч, опэрная сьпявачка ў Менску перад вайной і ў часе вайны, дыктарка беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Мюнхене.

1980Канстусь Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў.

1997Аляксандра Саковіч, беларуская эміграцыйная пісьменьніца.

2017Валеры Панамароў, беларускі кінарэжысэр (сяро іншага, рэжысэр і сцэнарыст фільмаў «Тутэйшыя» і «На чорных лядах»).

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG