Генэральны выканаўчы дырэктар групы Майкл О’Ліры заявіў, што пакуль такія гарантыі ня будуць дадзеныя, палёты над Беларусьсю ўзнаўляць нельга.
«Я думаю, што для будучыні авіяперавозак вельмі важна, каб у нас не было паўтарэньня таго, што, на маю думку, было першым пасьля Чыкаскай канвэнцыі 1945 году выпадкам міжнароднага пірацтва, арганізаванага дзяржавай», — адзначыў О’Ліры.
- 23 траўня 2021 году адбылася вымушаная пасадка ў Менскім аэрапорце самалёта Ryanair, які рухаўся маршрутам Атэны — Вільня. Пасьля пасадкі беларускія ўлады затрымалі дваіх пасажыраў рэйсу: блогера, аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога галоўнага рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку Соф’ю Сапегу.
- Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі (ICAO) правяла ўласнае расьсьледаваньне інцыдэнту.
- У чэрвені 2021 году Эўрапейскі Зьвяз забараніў усім беларускіх авіякампаніям палёты ў паветранай прасторы ЭЗ, а таксама закрыў ім доступ да аэрапортаў ЭЗ.