Яе словы цытуе сайт delfi.
«Дасудовае расьсьледаваньне ідзе даволі інтэнсіўна, сфарміраваная аб’яднаная сьледчая група з польскімі службовымі асобамі, эўрапейскія сьледчыя ордэры таксама высланыя яшчэ некалькім краінам, такім, як Грэцыя, Ірляндыя. Ажыцьцяўляецца супрацоўніцтва з Ryanair», — сказала журналістам у Сэйме генпракурор.
Яна дадала, што пракуроры хацелі б атрымаць ад авіякампаніі запытаную інфармацыю «крыху хутчэй».
Паводле Грунскене, падазраваных у справе пакуль няма.
Раман Пратасевіч і Сафія Сапега 23 траўня былі затрыманыя ў аэрапорце Менску пасьля таго, як у Беларусі прымусілі да пасадкі самалёт авіякампаніі Ryanair, якім пара ляцела з Атэнаў у Вільню. Гэта выклікала абурэньне міжнароднай супольнасьці, у дачыненьні да афіцыйнага Менску рыхтуюцца санкцыі Эўразьвязу.