Ці апынуўся Лукашэнка «у пралёце»?

Каго пераканала ўчорашняя прамова Лукашэнкі ў палаце прадстаўнікоў?

Ці разбудзіла Захад справа Пратасевіча?

Пра што могуць дамовіцца заўтра Лукашэнка і Пуцін?

Гэта тэмы гутаркі ў Клюбе Свабоды.

Удзельнікі Клюбу Свабоды:

Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода.

Павал Вусаў, кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу.

Клюб Свабоды — абмеркаваньне на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.

Вусаў

Каго пераканаў сваёй прамовай Лукашэнка?

  • Учорашнія заявы Лукашэнкі былі разьлічаныя на яго ўласных адэптаў
  • Гэта «альтэрнатыўная праўда», якая ствараецца пры дапамозе розных прапагандысцкіх каналаў
Павал Вусаў
Павал Вусаў
  • Лукашэнка прызнаў, што Захад будзе працягваць ціск, не выключаючы і вайсковы
  • Пра вайсковую пагрозу ўварваньня ў Беларусь сілаў NATO казаў учора ў палаце прадстаўнікоў міністар абароны Віктар Хрэнін
  • Сёньня нават расейскія ляяльныя Крамлю выданьні апублікавалі інфармацыю, што e-mail пра бомбу 23 траўня прыйшло пасьля таго, як пры бомбу на борт Ryanair паведаміў дыспэтчар менскага аэрапорту

Ці разбудзіла Захад справа Ryanaіr і Пратасевіча?

  • Захад прачнуўся
  • Тут ёсьць пэўная аналёгія з тым, як Захад прачнуўся ў 2014 годзе, калі над Данбасам быў зьбіты самалёт МН-17
  • Лукашэнка ўчора фактычна прызнаўся, што пасадзіў самалёт дзеля затрыманьня Пратасевіча
  • Ён сказаў, што калі б яму далажылі, што на борце самалёту знаходзіцца тэрарыст, ён бы загадаў пасадзіць самалёт
  • Гэта супярэчыла ўсім яго заявам, што самалёт пасадзілі дзеля бясьпекі пасажыраў і самалёту
  • Для Захаду стала ясна, што гэты рэжым — пагроза эўрапейскай бясьпецы

Ці быў інцыдэнт з самалётам клятвай вернасьці Расеі з боку Лукашэнкі напярэдадні саміту Байдэн-Пуцін?

  • Я ня думаю, што беларускае пытаньне было б у парадку дня гэтага саміту, калі б не інцыдэнт з самалётам Ryanaіr
  • У Лукашэнкі ўзьнікла «галавакружэньне ад посьпехаў»
  • Яго матывавала адкладаньне прыняцьця чацьвёртага пакету санкцыяў ЭЗ
  • Ён адчуў сваю перамогу і абсалютную беспакаранасьць
  • Ён сам і яго сыстэма былі зьбянтэжаныя такой моцнай і салідарнай рэакцыяй Захаду на інцыдэнт з самалётам
  • Не выключаю, што Байдэн і Пуцін будуць абмяркоўваць, як супольна вырашыць пытаньне Лукашэнкі
  • Да самага апошняга часу Захаду ўяўлялася, што найбольшае зло — гэта Пуцін
  • Зараз гэтым найбольшым злом стаў Лукашэнка

Ці прывядзе гэты інцыдэнт да паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй?

  • Складана сказаць, ці стаяла Масква за гэтым інцыдэнтам
  • Захоп у Маскве Зянковіча і Фядуты засьведчыў шчыльнасьць узаемадзеяньня беларускіх і расейскіх спэцслужбаў
  • У Беларусі адзінай адкрытай мяжой засталася мяжа з Расеяй
  • Пасьля выбараў 2020 году ўмацаваўся ціск на Лукашэнку, каб ён падпісаў інтэграцыйныя «дарожныя мапы»

Пра што заўтра будуць гаварыць Лукашэнка і Пуцін?

  • Пуцін хацеў бы прыехаць на саміт з Байдэнам з пазыцыі моцы, атрымаўшы подпіс Лукашэнкі пад інтэграцыйнымі «мапамі» і вырашыўшы пытаньне пра вайсковыя базы ў Беларусі
  • Ён тады зможа сказаць Байдэну, што пытаньне Беларусі вырашанае і закрытае
  • Байдэн будзе вымушаны прыняць новую геапалітычную рэальнасьць
  • Вынікі папярэдніх сустрэчаў Лукашэнкі з расейскім прэзыдэнтам аказваюцца насьмешкай над Пуціным
  • Лукашэнка падчас іх поўзае на каленях перад Пуціным, але Расея ад гэтага нічога не атрымлівае

Што адбываецца з Пратасевічам?

  • Парадыгма тых паказаньняў, якія павінныя даць Пратасевіч і Сапега, апісаная Лукашэнкам у яго выступе
  • Лукашэнка сказаў, што ён тэрарыст і забойца
  • Гэтыя паказаньні з Рамана будуць выбіваць
  • Яго прымусіць сказаць, што іх мэта была забіваць беларусаў, як ён гэта рабіў у Данбасе адносна ўкраінцаў
  • І рабіў ён гэта на замову заходніх спэцслужбаў

​
XS
SM
MD
LG