Генэральны сакратар ААН патрабуе неадкладнага вызваленьня Пратасевіча

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заклікаў неадкладна вызваліць беларускага апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і правесьці поўнае расьсьледаваньне яго арышту пасьля прымусовай пасадкі яго самалёта.

Ён заявіў, што «глыбока занепакоены» тым, што ён назваў «трывожным інцыдэнтам», і заклікаў усе бакі ўзяць удзел у «поўным, празрыстым і незалежным расьсьледаваньні», сказана ў заяве.

Гутэрыш таксама заявіў, што моцна занепакоены пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і заклікаў беларускія ўлады «поўнасьцю выконваць усе міжнародныя абавязаньні ў галіне правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненьні да свабоды выказваньня меркаваньняў, сходаў і асацыяцыяў».

​
XS
SM
MD
LG