«Гвалтоўныя рэпрэсіі Лукашэнкі супраць дэмакратычнай апазыцыі і незалежных СМІ ня маюць межаў. Арыштаваць актывіста за тое, што ён проста выкрыў праўду пра санкцыянаваную рэжымам жорсткасьць міліцыі супраць антыўрадавых пратэстаў у Беларусі, брыдка», — напісаў Маккол у сваім твітэры.
«Прымусіць ірляндзкі самалёт з амаль 200 невінаватымі грамадзянамі сесьці, каб правесьці арышт, — гэта абраза дэмакратычных супольнасьцяў ува ўсім сьвеце. Беларускі дыктатар і тыя, хто працягвае падтрымліваць яго, ня могуць застацца беспакаранымі», — дадаў ён.
На думку камітэту замежных спраў, міжнародная супольнасьць павінна «адказаць рашуча і выказацца адным голасам», патрабуючы неадкладнага вызваленьня Рамана Пратасевіча.