Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская нафта дайшла толькі да «Нафтану», у Мазыры яшчэ чакаюць 


Нафтаздабываючая вытворчасьць у Рэчыцы, архіўнае фота

На нафтаперапрацоўчм заводзе «Нафтан» у Наваполацку ідзе перапрацоўка нафты з Расеі, на Мазырскі НПЗ сыравіна яшчэ не паступала, паведамляе БелТА са спасылкай на «Белнафтахім».

«У Наваполацку пачалася перапрацоўка. Агулам на „Нафтан“ паступіла 26,5 тысяч тон нафты, што дазваляе захаваць мінімальную загрузку прадпрыемства. У Мазыр паставак няма», — праінфармавалі ў канцэрне.

Расея ад 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Абодва беларускія НПЗ зьнізілі загрузку да тэхналягічнага мінімуму, экспарт нафтапрадуктаў прыпынены. Пры гэтым у «Белнафтахіме» заявілі, што гатовыя забясьпечыць патрэбы ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб’ёме.

4 студзеня «Белнафтахім» паведаміў пра дамоўленасьці з Расеяй на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі. У гэты ж дзень сыравіна пачала паступаць на «Нафтан».

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • 31 сьнежня Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь ужо выказалі суседнія Латвія і Літва.
  • Беларускія НПЗ пакуль працуюць на леташніх запасах, аб’ёму якіх хопіць прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыніла.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт — 2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG