Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларускіх запраўках вырастуць цэны на паліва


Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні ад 5 студзеня раздробных цэн на бэнзін і дызэльнае паліва і патлумачыў гэта неабходнасьцю забесьпячэньня стабільнай працы беларускай нафтаперапрацоўчай галіны.

Кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,65 рубля, АІ-95-К5-Эўра – 1,75 рубля, АІ-98-К5-Эўра – 1,97 рубля, дызэльнага паліва – 1,75 рубля.

Папярэдні раз кошт паліва павялічвалі 29 сьнежня.

З прычыны росту кошту нафты для беларускіх НПЗ «Белнафтахім» у 2018-м і да восені 2019 года практычна штотыдзень уздымаў цану на аўтамабільнае паліва. З канца верасьня рост прыпыніўся больш чым на месяц і зноў аднавіўся 24 лістапада — роўна праз тыдзень пасьля выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Паводле канцэрну «Белнафтахім» толькі ў выніку нэгатыўнага ўплыву падатковага манэўру кошт нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у параўнаньні з 2019 году павялічыцца больш чым на 20 даляраў за адну тону, што складае 5% да ўзроўню цаны 2019 году.​

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • 31 сьнежня Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь ужо выказалі суседнія Латвія і Літва.
  • Беларускія НПЗ пакуль працуюць на леташніх запасах, аб’ёму якіх хопіць прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыніла.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт — 2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG