Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь якіх суседзяў Беларусь можа атрымліваць нафту. МАПА


У розныя часы Беларусь, апроч Расеі, набывала нафту у Азэрбайджане і Вэнэсуэле. Але гэта далёка ня поўны сьпіс альтэрнатыўных пастаўнікоў. Свабода сабрала ўсе маршруты на адной мапе.


Глядзець у вялікім памеры можна тут.

Празь Літву Беларусь можа атрымоўваць да 3 мільёнаў тон нафты на год, пра гэта заявіў кіраўнік транспартнай кампаніі LG Cargo, што належыць Літоўскім чыгункам, Эгідзіюс Лазаўскас.

Раней пра альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ў Беларусь заяўлялі ў Латвіі. Магчымы аб’ём пастаўкі праз латвійскі бок невядомы.

У 2011–2012 гадах гаварылася таксама, што Беларусь можа пастаўляць да 4 мільёнаў тон нафты праз украінскі нафтаправод Адэса — Броды.

Але з Расеі Беларусь атрымлівае ад 18 да 24 мільёнаў тон нафты на год, гэта менавіта расейская нафта, у той час як зь Літвы, Латвіі, Украіны Беларусь можа атрымліваць транзытную нафту любых краін, якая можа быць даражэйшай за расейскую.

«Белнафтахім», напрыклад, ацэньвае цану расейскай нафты для Беларусі ў 83% ад усясьветных цэнаў.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • 31 сьнежня Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь ужо выказалі суседнія Латвія і Літва.
  • Беларускія НПЗ пакуль працуюць на леташніх запасах, аб’ёму якіх хопіць прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыніла.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт — 2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG