Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Советская Белоруссия» заявіла, што Tut.by — не журналісты


Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава (у цэнтры) па вызваленьні з ізалятара
Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава (у цэнтры) па вызваленьні з ізалятара

На сайце дзяржаўнай газэты «Советская Белоруссия» зьявіўся тэкст пад загалоўкам «Чёрного кобеля не отмоешь добела» за подпісам Сяргея Бондарава.

Аўтар адказвае выданьню Tut.by наконт «справы БелТА» і адкрытага ліста Сьледчаму камітэту, бо падазраваныя, сьцьвярджае ён, «спрабуюць адмыць брудныя плямы на сваёй рэпутацыі», «занадта ганебныя прыёмы выкарыстоўваюцца».

«А вось цяпер самы час сказаць, што з пункту гледжаньня закону ўсе гэтыя патасныя подпісы і гучныя прамовы — пусты гук. З той простай прычыны, што згодна з законам Tut.by ня ёсьць зарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі — гэта інтэрнэт-рэсурс, які распаўсюджвае прадукцыю СМІ, — піша Сяргей Бондараў. — Увогуле зразумела, чаму супрацоўнікам парталу так ахвота звацца журналістамі: яны жадаюць карыстацца правамі, вызначанымі для гэтай прафэсіі заканадаўствам, аднак не жадаюць выконваць абавязкі, прадпісаныя тым жа законам „Аб сродках масавай інфармацыі“. Такая мудрагелістая пазыцыя кідае цень на ўвесь журналісцкі цэх, які быў вымушаны зьвяраць з законам кожную літару сваіх сюжэтаў і тэкстаў».

Аўтару таксама «было трохі пацешна назіраць, як прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу пахаджаюць па офісе Tut.by, разважаючы аб тым, што «паралізаваць працу СМІ недапушчальна», бо там «паралізаваныя супрацоўнікі настукваюць бадзёрыя тэксты». Ён адзначае, што часовы павераны ў справах ЗША і амбасадар Вялікай Брытаніі «чамусьці не ўганаравалі візытамі» дзяржаўнае выдавецтва «Беларуская навука» і дзяржаўную газэту «Культура», чые супрацоўнікі таксама падазраваныя ў «справе БелТА».

«А сутнасьць простая, — на заканчэньне Бондараў «выносіць прысуд» па справе. — Ёсьць людзі, якія бязь ведама гаспадара ўлезьлі ў ягоную кішэню і спакойна шнараць там, як па сваёй уласнай. Ці скралі што-небудзь — разьбярэцца сьледзтва. Факт застаецца фактам: улезьлі і шнарылі. Гэта не чыясьці адвольная здагадка, а прызнаньне адной з падазраваных».

Крымінал ці не крымінал?

Бондараў ня раз падкрэсьлівае, што «справа БелТА» — гэта «звычайны крымінал». Пры гэтым шэраг беларускіх экспэртаў заяўляў, што ў справе няма складу «хакерскага» злачынства, бо сыстэмы БелТА ня ўзломваліся — магчыма, было неналежнае выкарыстаньне правоў доступу (што ня ёсьць менавіта крымінальным злачынствам), а ня выключана, што парушэньня і не было (калі дамова на платны доступ не абмяжоўвае выкарыстаньне паролю трэцімі асобамі).

Прадстаўляліся суседзямі, адключалі тэлефоны. Як сьледчыя затрымлівалі журналістаў Tut.by

Блогер напісаў, што «справа БелТА» падрывае давер да праваахоўнай сыстэмы. СК «прыняў да ведама»

Супрацоўнікі Tut.by сьцьвярджаюць, што некаторыя ў рэдакцыі сапраўды карысталіся платнай падпіскай на навіны БелТА праз чужыя паролі, але выстаўлялі навіны ад БелТА на свой сайт толькі пасьля таго, як тыя зьяўляліся ў адкрытым доступе.

Як «тутбаеўцы», так і іншыя журналісты адзначаюць, што меры супраць падазраваных былі неадпаведныя падазрэньням: да супрацоўнікаў Tut.by, БелаПАН і іншых выданьняў прыходзілі зь ператрусамі, затрымлівалі іх і садзілі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Арышты беларускіх журналістаў асудзілі АБСЭ і іншыя міжнародныя арганізацыі, нямецкі алімпійскі камітэт прыгразіў байкатаваць Эўрапейскія гульні ў Менску.

Аўтар «Советской Белоруссии» ўжо называў затрыманых «зручнымі ў побыце жанчынамі»

Раней аглядальнік «Советской Белоруссии» Дзьмітры Крат пісаў у сябе на Facebook, што журналісткі, затрыманыя ў «справе БелТА», «можа, цалкам сабе сымпатычныя дамы і вельмі прыемныя і зручныя ў побыце», але яго «даўно напружвалі ў прафэсійным сэнсе».

Партал адказаў на гэта так: «Рэдакцыя Tut.by жадае працытаваным у гэтай нататцы героям, каб ні ім, ні іхным сябрам або калегам не прыйшлося прывыкаць да ня самага „зручнага ў побыце“ ізалятару. А калі гэта раптам калісьці адбудзецца, мы прыкладзем усе намаганьні, каб назіраць за сытуацыяй і асьвятляць яе без злараднасьці».

Асаблівы цынізм зайца з пункту гледжаньня ваўка: «Советская Белоруссия» надрукавала данос на актывіста Зьмітра Дашкевіча

«Советская Белоруссия» апублікавала фота страйкбольнага пісталета пад выглядам баявога ў артыкуле пра «справу патрыётаў»

«Советская Белоруссия» перадрукавала тэкст без дазволу, дадаўшы да яго ўласныя высновы

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • У падтрымку журналістаў, якіх перасьледуюць па «справе БелТА», сабралі больш за тысячу даляраў.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG