Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку ўзарвалі стары мост Касьцюшкі і будуюць новы


Жнівень 2016. Будаўніцтва новага маста Касьцюшкі.

1 кастрычніка ўлады горада Нью-Ёрк узарвалі стары мост Касьцюшкі (Kosciuszko Bridge), які злучае раёны Бруклін і Квінз, паведамляе «​Голас Амэрыкі»​.

Новы мост захоўвае ранейшую назву. Ён атрымаў імя ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі яшчэ ў 1940 годзе. Тры гады таму замест старых мастоў пачалі будаваць новы, каб вырашыць праблемы з рухам. 27 красавіка сёлета адкрылася яго ўсходняя частка.

Імя нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі (1746-1817), які быў лідэрам паўстаньня 1794 году ў Рэчы Паспалітай супраць расейска-прускай акупацыі, шырока ўганавараваная ў ЗША. Касьцюшка далучыўся да Вайны за незалежнасьць ЗША ў 1776 годзе. Адыграўшы значную ролю ў яе ключавых падзеях, ён атрымаў ордэн з рук Джорджа Вашынгтона і вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1784 годзе.

Нацыянальны мэмарыял Тадэвуша Касьцюшкі знаходзіцца ў Філядэльфіі. У Нью-Ёрку разьмяшчаецца штаб-кватэра Фонду Касьцюшкі. Помнікі Касьцюшку ёсьць у Бостане, Вест-Пойнце, Дэтройце, Вашынгтоне, Чыкага, Мілуокі, Кліўлэндзе. На Алясцы ў гонар Касьцюшка названая выспа, а ў штаце Індыяна — акруга. Горад Касьцюшка знаходзіцца ў Місісіпі.

15 кастрычніка адзначаецца 200-я гадавіна зь дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі, выдатнага сына Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя Польшчы, Беларусі, Літвы і ЗША.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG