Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 29 кастрычніка прыляцеў у Эўропу. У праграме ягонага турнэ — саміт у Рыме 20 індустрыяльна разьвітых краін (Група G-20), перамовы з саюзьнікамі аб ядзернай праграме Ірану і сустрэча з Папам Рымскім Францішкам.
Кампанія Facebook памяняе назву на Мeta і аб’яднае свае аплікацыі і тэхналёгіі пад адным брэндам. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг падчас віртуальнай канфэрэнцыі.
Тым часам актора Алека Болдуіна бачылі са сваякамі загінулай апэратаркі.
Да катэгорыі бяздомных людзей у Злучаных Штатах адносяць заяўнікаў на іміграцыйную візу з краін, дзе ЗША ня мае консульскіх прадстаўніцтваў, а таксама тых, у якіх палітычная сытуацыя зьяўляецца нестабільнай ці нявызначанай.
Нацыянальнае аэракасьмічнае ўпраўленьне ЗША (NASA) абвясьціла пра зьмену часу беспілётнай місіі на Месяц Artemis 1, мэтай якой зьяўляецца вяртаньне людзей на Месяц упершыню з 1972 году
Падчас здымак вэстэрну ў ЗША загінула апэратарка і цяжка паранены рэжысэр. У іх выпадкова стрэліў папулярны галівудзкі актор Алек Болдуін.
Раней у гэтым месяцы стала вядома, што конульства спыняе працу на патрабаваньне амэрыканскага боку.
Камітэт замежных дачыненьняў Сэнату ЗША у аўторак 19 кастрычніка прыняў рэзалюцыю ў справе сытуацыі ў Беларусі. Яна накіраваная на зацьвярджэньне ў Сэнат.
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў праводзіць ператрус у доме расейскага алігарха Алега Дзерыпаскі, паведамляе NBC.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што яго краіна з 1 лістапада прыпыняе працу пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры NATO.
Паўэлу было 84 гады.
Рух RAM занепакоены папулярызацыяй ілжывых сьцьвярджэньняў Трампа аб фальсыфікацыі выбараў, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Тэд Круз ужо некалькі месяцаў фактычна перашкаджае зацьвярджэньню ў Сэнаце кандыдатур, прапанаваных адміністрацыяй Джо Байдэна на пасады чыноўнікаў Дзярждэпартамэнту і амбасадараў у замежных дзяржавах.
Такая мера дазволіць краіне пазьбегнуць магчымага дэфолту па дзяржаўных абавязаньнях. Згодна ацэнак Міністэрства фінансаў, выдаткі цяпер можна пакрываць да сьнежня. Затым неабходна новае павышэньне столі дзяржаўнага доўгу.
Праз амаль дзевяць месяцаў пасьля яго ўступленьня на пасаду амэрыканцы выказваюць незадаволенасьць прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.
Паводле паведамленьня Міністэрства юстыцыі ЗША, Джонатан Тоэбі пры садзейнічаньні жонкі прадаваў дадзеныя аб падводных лодках «прадстаўніку замежнай дзяржавы», якім папраўдзе быў агент ФБР.
Аб пастаўках вайсковай дапамогі ЗША Ўкраіне прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі некалькі тыдняў таму дамовіўся з амэрыканскім лідэрам Джо Байдэнам падчас візыту ў Вашынгтон.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн упаўнаважыў Нацыянальны архіў перадаць першую партыю дакумэнтаў аб падзеях 6 студзеня 2021 года спэцыяльнаму камітэту Палаты прадстаўнікоў ЗША.
Сэнатар запатрабаваў дыплёмную працу Саўле Амаравай з Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У NATO прынялі рашэньне пазбавіць акрэдытацыі васьмярых чальцоў расейскай місіі пры альянсе, якія зьяўляюцца «неабвешчанымі супрацоўнікамі расейскай выведкі», — заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік альянсу.
Былая супрацоўніца кампаніі Фэйсбук, 37-гадовая Фрэнсіс Гаўген, выступіла на спэцыяльных слуханьнях у Кангрэсе ЗША прысьвечаных дзейнасьці гэтай найбуйнейшай сацыяльнай сеткі.
Сэнатары-рэспубліканцы Марка Рубіё і Джым Рыш і сэнатары-дэмакраты Марк Ўорнэр і Боб Мэнэндэс накіравалі ліст прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну, заклікаўшы яго прыняць неадкладныя меры для павелічэньня штату амэрыканскай амбасады ў Маскве.
Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Merck абвясьціла аб стварэньні таблеткі, якая дапамагае прадухіліць разьвіцьцё сур’ёзных сымптомаў і шпіталізацыю пры захворваньні на каранавірусную інфэкцыю.
Грамадзянін Канады Махамэд Халіфа ваяваў на баку «Ісламскай дзяржавы» да 2019 году. У 2014 годзе ён браў удзел у распаўсюдзе відэаролікаў пра пакараньне сьмерцю амэрыканскіх журналістаў, захопленых у палон у Сырыі.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папрасіў фэдэральнага судзьдзю прымусіць кампанію Twitter аднавіць яго уліковы запіс, які гэтая сацыяльная сетка заблякавала пасьля студзеньскага штурму Капітолію.
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію тэлеканалу CNN, вытрымкі зь якога распаўсюдзіла яго прэс-служба і вядучы CNN. Поўная вэрсія мае выйсьці сёньня.
Камэнтуючы перастрэлку з чалавечымі ахвярамі ў менскай кватэры 28 верасьня, амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр адзначыла, што гэты інцыдэнт — яшчэ адзін доказ гатоўнасьці рэжыму выкарыстоўваць крайнія мэтады для пагрозаў апанэнтам.
Чэсьлі Саленбэргэр, намінаваны прэзыдэнтам Джо Байдэнам на пасаду прадстаўніка ЗША ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), заявіў, што Беларусь павінна быць пазбаўленая права галасаваць у гэтай структуры.
Джанэт Елен папярэдзіла, што дэфолт, які можа адбыцца 18 кастрычніка, паставіць пад пагрозу статус даляра як сусьветнай рэзэрвовай валюты
Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марк Мілі ацаніў сыход амэрыканскіх войскаў з Афганістану як «стратэгічны правал», настойваючы на тым, што працэс эвакуацыі быў арганізаваны добра.
Дзяржсакратар Блінкен заявіў, што Вашынгтон будзе і далей заклікаць Маскву выконваць свае абавязаньні, уключаючы гарантыі асноўных свабодаў.
Суд у Вашынгтоне паведаміў, што з Джона Гінклі-малодшага, які зьдзейсьніў замах на прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана 30 гадоў таму, у 2022 годзе здымуць усе судовыя абмежаваньні. Гэта адбудзецца, калі Гінклі не парушыць да наступнага году ўмоваў утрыманьня і ягоны псыхічны стан будзе стабільны.
У ЗША правялі першыя з 2013 годк пасьпяховыя выпрабаваньні гіпэргукавой крылатай ракеты. Ракета можа дасягаць хуткасьці ў пяць разоў вышэйшай за хуткасьць гуку, паведаміла ў панядзелак Міністэрства абароны ЗША.
Пра гэта заявіў у Вільні камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Эўропе генэрал Крыстафэр Каволі.
ЗША варта разгледзець магчымасьць пашырэньня вайсковых кантактаў з Расеяй і, магчыма, дамовіцца аб назіраньні за баявымі вучэньнямі адзін аднаго, лічыць старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал арміі Марк Мілі.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла папраўкі, якія датычацца новых санкцый супраць газаправоду «Паўночны паток – 2», сувэрэннага доўгу Расеі, таксама прапануецца ўвесьці санкцыі супраць 35 расейцаў за парушэньні правоў чалавека.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала забарону амэрыканцам купляць і прадаваць расейскія сувэрэнныя даўгавыя абавязаньні ня толькі на першасным, але і на другасным рынку.
У ЗША знайшлі мёртвай Габі Пэтыта — маладую жанчыну, якая не вярнулася з падарожжа з жаніхом. Той прыехаў дадому адзін, адмовіўся адказваць на пытаньні, а потым таксама зьнік.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп судзіцца са сваёй пляменьніцай і з выданьнем New York Times за артыкул 2018 году, у якім сьцьвярджалася, што ён удзельнічае ў «сумнеўных падатковых схемах».
Прэзыдэнт Джо Байдэн 22 верасьня зьбярэ віртуальны саміт на тэму COVID-19, карыстаючыся нагодай Генэральнай Асамблеі ААН, каб узмацніць міжнародную каардынацыю ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу.
Наступнае дзесяцігодзьдзе вызначыць будучыню сьвету, заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас свайго сёньняшняга выступу на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
На слуханьнях абмяркоўваюць сытуацыю са СМІ, пакуты палітычных вязьняў, міжнародныя юрыдычныя наступствы гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі і магчымасьці для дзеяньняў у адказ з боку ЗША.
Выступаючы сёньня на Генэральнай асамблеі ААН прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыгадаў і Беларусь
У ЗША пракуратура рассакрэціла крымінальныя абвінавачваньні супраць дваіх паліттэхнёлягаў Рэспубліканскай партыі, абвінаваціўшы іх у незаконным фінансаваньні выбарчай кампаніі былога прэзыдэнта Дональда Трампа ў 2016 годзе. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
У сваім першым выступе перад Генэральнай Асамблеяй ААН прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сфакусуецца на дыпляматыі і супрацоўніцтве, паведамілі ў адміністрацыі Байдэна.
Краіны ЭЗ, ЗША і Вялікабрытанія не прызнаюць вынікі і сам працэс галасаваньня на выбарах у Дзяржаўную думу Расеі на тэрыторыі анэксаванага Крыму. Пра гэта сказана ў заявах зьнешнепалітычных ведамстваў ЭЗ, Брытаніі і ЗША.
Амэрыканскае вайсковае камандаваньне прынесла прабачэньні за сьмерць грамадзянскіх асоб пры ўдары дрона ў Кабуле 29 жніўня, калі спрабавалі забіць тэрарыста-самагубцу з групоўкі «Ісламская дзяржава».
Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Салівэн правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыд Шыманітэ, падчас якой пацьвердзіў трываласьць двухбаковых адносін.
Вядоўца шоў «Last Week Tonight» на тэлеканале HBO Джон Олівэр упершыню вярнуўся ў студыю пасьля пачатку пандэміі і прысьвяціў цэлы выпуск высьмейваньню Аляксандра Лукашэнкі.
У залежнасьці ад інтэнсіўнасьці ўзьдзеяньня санкцыяў ужо ў 2021 годзе найбольш імаверны дыяпазон тэмпу прыросту ВУП Беларусі — 1,7–2,4%. Гэты прагноз Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў BEROC прыводзіць БелаПАН.
Загрузіць яшчэ