Суд у Вашынгтоне паведаміў, што з Джона Гінклі-малодшага, які зьдзейсьніў замах на прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана 30 гадоў таму, у 2022 годзе здымуць усе судовыя абмежаваньні. Гэта адбудзецца, калі Гінклі не парушыць да наступнага году ўмоваў утрыманьня і ягоны псыхічны стан будзе стабільны.