Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выставілі абвінавачаньні прапагандысту «Ісламскай дзяржавы»


Забітыя баевікамі «Ісламскай дзяржавы» жыхары Іраку, архіўнае фота
Забітыя баевікамі «Ісламскай дзяржавы» жыхары Іраку, архіўнае фота

Грамадзянін Канады Махамэд Халіфа ваяваў на баку «Ісламскай дзяржавы» да 2019 году. У 2014 годзе ён браў удзел у распаўсюдзе відэаролікаў пра пакараньне сьмерцю амэрыканскіх журналістаў, захопленых у палон у Сырыі.

Фэдэральная пракуратура ЗША паведаміла ў суботу аб тым, што Міністэрства юстыцыі прад’явіла абвінавачаньні ў дапамозе тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» нараджэнцу Саудаўскай Арабіі, грамадзяніну Канады Махамэду Халіфу, інфармуе «Голас Амэрыкі».

Сьцьвярджаецца, што Халіфа ваяваў на баку ІД падчас канфлікту ў Іраку і Сырыі, прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяньнях і працаваў з прапагандыстамі, якія распавядалі ўсяму сьвету аб тым, што ІД абезгалоўлівае сваіх закладнікаў, уключаючы амэрыканскага журналіста Джэймса Фоўлі.

Міністэрства юстыцыі ахарактарызавала Халіфу як «вядучага элемэнта», які ўдзельнічаў у працы англамоўнага СМІ, што прадстаўляла інтарэсы тэрарыстаў у Іраку і Сырыі.

У прыватнасьці, Міністэрства юстыцыі ЗША перакананае, што менавіта Халіфа агучваў англамоўныя відэаролікі аб вярбоўцы ў шэрагі ісламістаў і сам прымаў удзел у баях, пакуль ня быў захоплены ў палон сырыйскімі дэмакратычнымі сіламі — ваенізаванай групай, у якую ўваходзяць пераважна сырыйскія курды, якія падтрымліваюцца Злучанымі Штатамі. Сырыйскія дэмакратычныя сілы ў дадзены момант кантралююць частку краіны.

Халіфа арыштавалі агенты Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў. У суботу ў судзе Ўсходняй акругі Вірджыніі яму афіцыйна прад’явілі абвінавачаньні. Максымальны парог артыкулу, які інкрымінуюць грамадзяніну Канады — сьмяротнае пакараньне.

Ісламская дзяржава ў 2014 годзе апублікавала відэаролікі з расправай над амэрыканскімі журналістамі Джэймсам Фоўлі і Стывэнам Сотлафам, а таксама брытанскімі грамадзянамі Аланам Хенінгам і Дэвідам Хэенсам — супрацоўнікамі гуманітарных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG