«Ва ўкраінцаў пераважае жаданьне заставацца на радзіме. Колькасьць тых, хто прыяжджае ў Польшчу, не ўзрастае», — заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Павэл Шэфэрнакэр.
Рамонтныя работы ў энэргетычнай сыстэме знаходзяцца на завяршальнай стадыі.
Гарадзкая рада Ляйпцыгу прагаласавала за перайменаваньне вуліцы, на якой месьціцца расейскае консульства. Ёй далі імя 96-гадовага Барыса Раманчанкі, жыхара Харкава, які загінуў пасьля абстрэлу гораду расейскімі вайскоўцамі.
Ва Ўкраіну пасьля аварыйнага адключэньня ўсіх атамных электрастанцый у выніку расейскага абстрэлу 23 лістапада прыбылі экспэрты Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргетыкі (МАГАТЭ).
Амаль двое сутак кіеўскія энэргетыкі і супрацоўнікі «Кіеўводаканалу» працавалі бесьперапынна, каб аднавіць хаця б часткова забесьпячэньне жыхароў сталіцы вадой і сьвятлом.
Пазаштатны дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч лічыць, што сёньня Лукашэнка «робіць усё, каб ня даць уцягнуць Беларусь у вайну», а афіцыйная сустрэча ўкраінскіх уладаў зь Ціханоўскай можа падштурхнуць яго да «прыняцьця эмацыйнага рашэньня» аб уступленьні ў баявыя дзеяньні.
Украінская выведка пакуль не фіксуе, каб на тэрыторыі Беларусі сфармавалі ўдарна-наступальную групоўку.
24 лістапада большая частка Ўкраіны застаецца без электрычнасьці і, як наступства, бяз сувязі, цяпла і часткова — вады. Рэпартаж Свабоды з Кіева пра тое, як людзі выжываюць падчас блэк-аўту і расейскіх ракетных асбтрэлаў.
Кабінэт прыняў і апублікаваў рэзалюцыю аб прызнаньні Галадамору генацыдам украінскага народу і аб асуджэньні злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны пэрыяд.
Беларус Валер Камагораў з 2015 году жыве ў Херсоне. Калі пачалася расейская акупацыя, ён са сваёй дзяўчынай засталіся ў горадзе. «Спачатку каардынавалі разам зь іншымі мітынгі. Потым займаліся партызаншчынай, здымалі патрыятычны TikTok. Нас здалі і мы трапілі «„на падвал“».
23 лістапада Расея нанесла чарговы масавы ракетны ўдар па Кіеве і іншым населеным пунктам Украіны. Усяго ва Ўкраіне загінулі шэсьць чалавек, яшчэ 36 атрымалі раненьні. Выбухі выклікалі экстранае адключэньне сьвятла, вады і ацяпленьня.
Генэральная пракуратура Ўкраіны паведаміла аб перакрыцьці міжнароднага каналу паставак запчастак для ваенна-прамысловага комплексу і аб’ектаў крытычнай інфраструктуры РФ і Беларусі.
Рэпартаж Свабоды з пасёлку Макараў Кіеўскай вобласьці, дзе адмыслоўцы пачалі фіксаваць экалягічныя злачынствы расейскага войска, якое прыйшло сюды зь Беларусі ў лютым і цяпер працягвае абстрэлы, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра завяршэньне контравыведных захадаў на тэрыторыі Кіева-Пячорскай лаўры ў Кіеве, Карэцкага Сьвята-Траецкага манастыра і памяшканьняў Сарненска-Палескай епархіі УПЦ МП у Ровенскай вобласьці.
Украінскія ўлады паведамілі пра траіх забітых, а таксама параненых мірных жыхарах Херсона.
З 1 ліпеня 2022 года ўкраінскія візы атрымалі 10 расейцаў. Аб гэтым піша Hromadske са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Украіны. Візы расейцам аформілі замежныя дыпляматычныя ўстановы Ўкраіны.
Байцы УСУ змогуць вярнуць часова акупаваны Крым ужо ў пачатку зімы, паведаміў намесьнік міністра абароны Ўкраіны Ўладзімір Гаўрылаў у інтэрвію выданьню Sky News.
У адказ прадстаўнік Крамля заявіў, што публічных перамоваў не бывае.
16 лістапада Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон аб спыненьні дзейнасьці пагадненьня паміж урадамі Ўкраіны і Беларусі аб прадухіленьні падвойнага падаткаабкладаньня і ўхіленьня ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасьць.
Паводле памежнага ведамства Беларусі, бесьпілётнік ляцеў з украінскага боку.
На мытні ў Адэсе сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў знайшлі 36 рэфрыжэратараў з 720 тонамі замарожанага мяса беларускай вытворчасьці з працяглым тэрмінам захаваньня.
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка паведаміў, што на вызваленай ад расейскіх войскаў частцы Херсонскай вобласьці ўжо знайшлі тры катоўні, у якіх трымалі ўкраінцаў і зьдзекаваліся зь іх.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што Ўкраіна пачала будаваць бэтонную сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, улічваючы небясьпеку міграцыйнага крызісу, сынхранізуючы свае дзеяньні з эўрапейскімі краінамі.
У Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі, што грамадзяне Ўкраіны, якія надалей застаюцца на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах расейска-украінскай вайны, знаходзяцца пад пагрозай правакацыяў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў лідараў G20 не прапаноўваць яго краіне ніякага мірнага пагадненьня, якое паставіла б пад пагрозу яе незалежнасьць ад Расеі. Заклік прагучаў на фоне нядаўна адноўленых кантактаў паміж Вашынгтонам і Масквой наконт будучыні вайны.
Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны апублікаваў сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароджаньне ўрадавай прэміяй імя Максіма Рыльскага за 2022 год.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы на востраве Балі ў Інданэзіі абмеркавалі, між іншым, вайну Расеі супраць Украіны і выступілі супраць прымяненьня ядзернай зброі ў гэтым канфлікце.
Кітайскі лідэр Сі Цзіньпін і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэліся ў панядзелак для доўгачаканых перамоваў, бо адносіны паміж іхнымі краінамі на найніжэйшым узроўні за апошнія дзесяцігодзьдзі.
13 лістапада, паводле ўладаў Украіны, ніводзін мірны жыхар не загінуў. Параненыя 10 цывільных грамадзян — у Данецкай, Харкаўскай і Херсонскай вобласьцях.
Дырэктар парку львоў «Тайган» і заапарку «Казка»крымскі бізнэсовец Алег Зубкоў заявіў, што вывезеных з Херсону жывёлін вернуць ва ўкраінскі абласны цэнтар.
14 лістапада Ўладзіміра Зяленскага ў вызваленым Херсоне сустрэлі сотні людзей. 11 лістапада Ўкраіна вярнула Херсон, расейскія войскі адступілі з гораду, падарваўшы некалькі мастоў, у тым ліку Антонаўскі.
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Міністэрства фінансаў ЗША ўвядзе санкцыі супраць «транснацыянальнай сеткі» пастаўшчыкоў вайсковых тэхналёгій для Расеі. Аб гэтым заявіла міністар фінансаў ЗША Джанэт Елен у кулюарах саміту G20 на Балі, перадае Голас Амэрыкі.
Мабілізаваныя з Алтайскага краю, якія адмовіліся вяртацца на перадавую ў зоне баявых дзеяньняў Расеі з Украінай, паведамілі аб пагрозах з боку камандзіраў і запатрабавалі сустрэчы з вайсковым пракурорам.
Другія суткі, як расейскіх вайскоўцаў на правым беразе Дняпра няма. Нягледзячы на гэтае адступленьне, расейская прапаганда літаральна робіць з камандуючага расейскай групоўкай ва Ўкраіне генэрала Сяргея Суравікіна героя.
Як мінімум сем мастоў, чатыры зь якіх перасякаюць Дняпро, былі разбураныя на працягу сутак пасьля заявы Міністэрства абароны Расеі аб адступленьні войскаў з Херсону.
Намесьнік старшыні Рады Бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыгразіў прымяніць супраць Украіны «ўвесь арсэнал магчымых сродкаў паражэньня» і заявіў, што войска РФ нібыта ваюе «супраць NATO і заходняга сьвету».
Украіна ўзводзіць плот на мяжы зь Беларусьсю, паведаміў у сваім тэлеграм-канале намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Кірыл Цімашэнка.
Паразмаўлялі з стваральніцай і арганізатаркамі фэстывалю дакумэнтальных фільмаў пра тое, як украінцы ўспрымаюць беларускую тэматыку падчас вайны і чаму расказваць пра Беларусь важна менавіта цяпер.
Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях энэргетыкі Кадры Сімсан паведаміла, што Эўразьвяз штомесяц будзе накіроўваць ва Ўкраіну 1,5 мільярда эўра на аднаўленьне энэргетычных аб’ектаў, пашкоджаных у выніку расейскіх абстрэлаў зь сярэдзіны кастрычніка.
Узброеныя сілы Ўкраіны заявілі аб вызваленьні вёскі Кісялёўкіў Херсонскай вобласьці, што прыкладна за 25 кілямэтраў ад Херсону.
У яе ўвайшлі чатыры сыстэмы СПА Аvenger, боепрыпасы і гранатамёты.
Як вынікі прамежкавых выбараў у ЗША могуць паўплываць на палітыку Вашынгтона адносна Беларусі, прынамсі, на санкцыі і непрызнаньне Лукашэнкі? Ці можа гэтая палітыка зьмяніцца ў пэрспэктыве, у выпадку перамогі рэспубліканцаў на выбарах 2024 году?
Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі наведалі сталіцу Ўкраіны і падзяліліся ўражаньнямі ад перамоў.
Дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань заявіў, што расейцы падарвалі пяць мастоў у Херсонскай вобласьці, каб перашкодзіць наступальнай апэрацыі ўкраінскага войска.
Расея таемна пераправіла ў Іран на вайскова-транспартным самалёце Іл-76 захопленыя ва Ўкраіне ўзоры заходніх узбраеньняў, якія прызначаліся для дапамогі ўкраінскаму войску.
Кіраўнік украінскага Бюро эканамічнай бясьпекі Вадзім Мельнік заявіў, што арыштаваныя на пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны беларускія і расейскія вагоны перададзеныя Ўкраінскай чыгунцы для выкарыстаньня.
Паводле Голасу Амэрыкі, дакумэнт будзе вынесены на галасаваньне на наступным тыдні.
Расейскія акупанты перавезьлі ўнікальныя карціны з Херсону ў Сімферопаль.
Загрузіць яшчэ