Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 70% Кіева застаецца без электрычнасьці

На цэнтральнай вуліцы Храшчацік у Кіеве, 23 лістапада 2022
На цэнтральнай вуліцы Храшчацік у Кіеве, 23 лістапада 2022

23 лістапада Расея нанесла чарговы масавы ракетны ўдар па Кіеве і іншым населеным пунктам Украіны. Усяго ва Ўкраіне загінулі шэсьць чалавек, яшчэ 36 атрымалі раненьні. Выбухі выклікалі экстранае адключэньне сьвятла, вады і ацяпленьня.

У Кіеве аднавілі водазабесьпячэньне на левым беразе, але каля 70% горада застаюцца абясточанымі, паведаміў раніцай 24 лістапада мэр горада Віталь Клічко.

«Энэргетыкі і спэцыялісты „Кіеўводаканала“ ўсю ноч працавалі над аднаўленьнем жыцьцядзейнасьці сталіцы. Водазабесьпячэньне ўжо адноўлена на левым беразе горада. Справа плянуем аднавіць у першай палове дня», — напісаў Клічко ў тэлеграме.

Што тычыцца электразабесьпячэньня, то, паводле яго слоў, энэргетыкі «прыкладваюць усе намаганьні», каб як мага хутчэй яго аднавіць. «Але адзначаюць, што гэта будзе залежаць ад аднаўленьня балянсу ў энэргасыстэме Ўкраіны», — дадаў мэр.

23 лістапада Расея нанесла чарговы масавы ракетны ўдар па Кіеве і іншым населеным пунктам Украіны. Паводле ўладаў, у выніку атакі на Кіеў загінулі тры чалавекі, у тым ліку 17-гадовая дзяўчына. Яшчэ 11 чалавек атрымалі раненьні. Паводле зьвестак паліцыі, усяго ва Ўкраіне загінулі шэсьць чалавек, яшчэ 36 атрымалі раненьні. Выбухі выклікалі экстранае адключэньне сьвятла, вады і ацяпленьня.

Блэкаўт у Кіеве, Адэсе, Львове ў ноч на 24 лістапада. ФОТА

Жанчына ў Кіеве зь ліхтарыкам
1/10 Жанчына ў Кіеве зь ліхтарыкам
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
На вуліцы Храшчацік у Кіеве 23 лістапада 2022
2/10 На вуліцы Храшчацік у Кіеве 23 лістапада 2022
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
У шпіталі ў Львове 
3/10 У шпіталі ў Львове 
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
Адэса 23 лістапада
4/10 Адэса 23 лістапада
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
На вуліцы Львова
5/10 На вуліцы Львова
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
Аўтобус на львоўскай вуліцы
6/10 Аўтобус на львоўскай вуліцы
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
У цэнтры Львова
7/10 У цэнтры Львова
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
Адэса 23 лістапада 2022
8/10 Адэса 23 лістапада 2022
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
Украінскі баец вярнуўся з Херсона
9/10 Украінскі баец вярнуўся з Херсона
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
Наступствы ракетнай атакі на жылы дом у Вышгарадзе Кіеўскай вобласьці  
10/10 Наступствы ракетнай атакі на жылы дом у Вышгарадзе Кіеўскай вобласьці  
Пасьля расейскіх ракетных абстрэлаў 23 лістапада 70% Кіева застаецца без электрычнасьці. Пацярпелі і іншыя рэгіёны Ўкраіны.
Previous slide
Next slide

Як паведамілі ў Генштабе Узброеных сіл Украіны, ударам з боку расейцаў падвергліся жылыя дамы, ЦЭЦ і падстанцыі ў Кіеве, Кіеўскай, Віньніцкай, Львоўскай і Запароскай абласьцях.Паводле інфармацыі камандаваньня ВПС, Расея нанесла ракетны ўдар з Растоўскай вобласьці, Касьпійскага мора і Чорнага мора.Масква, нягледзячы на шматлікія сьведчаньні, адмаўляе кропкавыя напады на мірных жыхароў.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
  • 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
  • З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
  • Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG