Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжкая зіма. САЗ чакае, што праз халады свае дамы пакінуць яшчэ 2-3 мільёны ўкраінцаў


Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) чакае, што яшчэ 2-3 мільёны ўкраінцаў пакінуць свае дамы праз халады пасьля пашкоджаньня энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны. Пра гэта паведаміў дырэктар Эўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Ганс Клюге.

«Палова энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны альбо пашкоджаная альбо разбураная. Гэта ўжо нэгатыўна адбіваецца на сыстэме аховы здароўя і на здароўі людзей. Прасьцей кажучы, гэтая зіма будзе на выжываньне», — сказаў ён у Кіеве.

Па словах прадстаўніка САЗ, атакі на мэдычную і энэргетычную інфраструктуру прывялі да таго, што сотні шпіталёў і мэдычных установаў больш не працуюць на поўную магутнасьць, не хапае паліва, вады і электрычнасьці для задавальненьня асноўных патрэбаў.

«Мы чакаем, што яшчэ 2-3 мільёны чалавек пакінуць свае дамы ў пошуках цяпла і бясьпекі. Яны сутыкнуцца з унікальнымі праблемамі са здароўем, у тым ліку з рэспіраторнымі інфэкцыямі, такімі як COVID-19, пнэўманіяй і грыпам, а таксама з сур’ёзнай рызыкай заражэньня дыфтэрыяй і адзёрам сярод непрышчэпленага насельніцтва», — заявіў ён.

Таксама, як кажа Ганс Клюге, пасьля васьмі месяцаў поўнамаштабнага ўварваньня каля 10 мільёнаў чалавек ужо знаходзяцца ў групе рызыкі такіх псыхічных разладаў, як востры стрэс, трывога, дэпрэсія і посттраўматычны стрэсавы разлад.

Пасьля пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, паводле ААН, краіну пакінулі больш за 14 мільёнаў украінцаў. Зь іх вярнулася каля 7 мільёнаў. Яшчэ 7,7 мільёны чалавек застаюцца ў Эўропе. Паводле разьмеркаваньня ўцекачоў па краінах Эўразьвязу на першым месцы Польшча (1,4 мільёны) і Нямеччына (больш за мільён).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG