Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы рухаемся наперад». Прэзыдэнт Украіны наведаў вызвалены ад расейцаў Херсон. ФОТА, ВІДЭА

Уладзімір Зяленскі з байцамі ў Херсоне, 14 лістапада 2022

14 лістапада Ўладзіміра Зяленскага ў вызваленым Херсоне сустрэлі сотні людзей. 11 лістапада Ўкраіна вярнула Херсон, расейскія войскі адступілі з гораду, падарваўшы некалькі мастоў, у тым ліку Антонаўскі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў вызвалены ад расейскіх войскаў Херсон — адзіны абласны цэнтар, які быў акупаваны Расеяй цягам некалькіх месяцаў пасьля вайсковага ўварваньня 24 лютага.

У прысутнасьці Ўладзіміра Зяленскага ў Херсоне афіцыйна ўзьнялі ўкраінскі дзяржаўны сьцяг. Прэзыдэнт Украіны ўручыў вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды.

Як паведаміла агенцтва Reuters, Зяленскі выступіў перад вайскоўцамі на цэнтральнай плошчы Херсону.

«Мы рухаемся наперад», — працытавала агенцтва Ўладзіміра Зяленскага. — «Мы гатовыя да міру, міру для ўсёй нашай краіны».

Прэзыдэнт Украіны падзякаваў NATO і іншым хаўрусьнікам краіны за падтрымку ў вайне супраць Расеі і сказаў, што пастаўка высокамабільных артылерыйскіх ракетных сыстэмаў (HIMARS) з ЗША зрабіла вялікі ўнёсак у вызваленьне акупаваных тэрыторыяў.

На плошчы было шмат мясцовых жыхароў, яны выйшлі цэлымі сем’ямі зь дзецьмі. Людзі трымалі дзяржаўныя сьцягі Ўкраіны.

«Я вельмі шчасьлівы, відаць, што рэакцыя людзей не пастановачная», — сказаў Зяленскі. Адказваючы на пытаньне, куды далей могуць наступаць украінскія войскі, ён адказаў: «Не Масква... Нас не цікавяць тэрыторыі іншай краіны».

Жыхары Херсону вітаюць прэзыдэнта краіны

Жанчыны на сустрэчы зь Зяленскім
Жанчыны на сустрэчы зь Зяленскім
Уладзімір Зяленскі ў атачэньні вайскоўцаў, цэнтар Херсону

Вызвалены Херсон. Радасьць людзей, пахаваньні і абгарэлая тэхніка. Якім пакінулі горад расейцы. ФОТА

Сьвяткаваньне вяртаньня ўкраінскай улады ў Херсон
1/17 Сьвяткаваньне вяртаньня ўкраінскай улады ў Херсон
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Херсонцы нацыянальнымі сьцягамі адзначаюць вяртаньне ў горад Ўзброеных сілаў Украіны
2/17 Херсонцы нацыянальнымі сьцягамі адзначаюць вяртаньне ў горад Ўзброеных сілаў Украіны
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
У цэнтры Херсону людзі зладзілі аўтапрабег і танцы ў гонар вызваленьня
3/17 У цэнтры Херсону людзі зладзілі аўтапрабег і танцы ў гонар вызваленьня
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Украінскія сьцягі перад мясцовай адміністрацыяй
4/17 Украінскія сьцягі перад мясцовай адміністрацыяй
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Сумеснае фота з вайскоўцамі
5/17 Сумеснае фота з вайскоўцамі
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
6/17

Тое, што засталося ад аэрапорту ў Чарнабаеўцы
7/17 Тое, што засталося ад аэрапорту ў Чарнабаеўцы
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Спаленая тэхніка ў аэрапорце
8/17 Спаленая тэхніка ў аэрапорце
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Зьнішчаная расейская тэхніка каля аэрапорту ў Чарнабаеўцы
9/17 Зьнішчаная расейская тэхніка каля аэрапорту ў Чарнабаеўцы
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Не прыбранае з палёў збожжа  
10/17 Не прыбранае з палёў збожжа  
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Украінскі вайсковец у аэрапорце пад Херсонам
11/17 Украінскі вайсковец у аэрапорце пад Херсонам
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
У аэрапорце
12/17 У аэрапорце
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
13/17

Адзінка зьнішчанай расейскай тэхнікі ў аэрапорце
14/17 Адзінка зьнішчанай расейскай тэхнікі ў аэрапорце
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Гарадзкія могілкі ў Херсоне, 13 лістапада 2022
15/17 Гарадзкія могілкі ў Херсоне, 13 лістапада 2022
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Імаверныя масавыя пахаваньні, знойдзеныя журналістамі. Наперадзе расьсьледаваньне
16/17 Імаверныя масавыя пахаваньні, знойдзеныя журналістамі. Наперадзе расьсьледаваньне
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Жыхарка Херсону сьвяткуе вызваленьне гораду ўкраінскімі войскамі
17/17 Жыхарка Херсону сьвяткуе вызваленьне гораду ўкраінскімі войскамі
11 лістапада ўкраінскія войскі ўвайшлі ў Херсон, які амаль ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны знаходзіўся пад расейскай акупацыяй. Гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022.
Previous slide
Next slide

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
  • 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
  • З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
  • Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG