У часовай сьледчай камісіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны, якая расьсьледавала сытуацыю з затрыманьнем «вагнэраўцаў» у Менску і перадачай іх Расеі, заявілі, што спэцслужбы Ўкраіны сапраўды спрабавалі выцягнуць «вагнэраўцаў» ва Ўкраіну, але рэалізацыю зьмянілі на пэўным этапе спэцслужбы Расеі і Беларусі.
Украінскія памежнікі ўзмацнілі ахову мяжы зь Беларусьсю на сушы, у паветры і на вадзе, залучыўшы спэцыяльныя падразьдзяленьні і тэхніку.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць імаверным перарастаньне канфлікту з Расеяй у поўнамаштабную вайну.
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што ўжо ў зімовы пэрыяд 2021/2022 году ўкраінская энэргасыстэма будзе працаваць асобна ад энэргасыстэм Беларусі і Расеі.
Суд у Кіеве дазволіў украінскім пракурорам забраць у аднаго з украінскіх апэратараў мабільнай сувязі дакумэнты з анкетнымі дадзенымі кліента і зьвесткамі пра ягоныя званкі і перапіску ў пэрыяд з 13 жніўня 2020 году да 24 лютага 2021 году.
Эўрапейскі Зьвяз узгадніў 7-гадовы плян фінансаваньня краінаў – кандыдатаў у ЭЗ на агульную суму 14,2 млрд эўра.
Грамадзяне Ўкраіны рэзка зьмянілі сваё стаўленьне да Аляксандра Лукашэнкі, які да 2019 году зьяўляўся лідэрам сымпатый сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў.
У Міністэрстве абароны Ўкраіны ў часе штодзённага ранішняга цырыманіялу ўшанаваньня абаронцаў, якія загінулі за свабоду, незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, звон памяці прагучаў у гонар беларуса Алега Вярэніча.
Спэцслужбы ЗША садзейнічалі ўкраінскім пры спробе затрымаць расійскіх наймітаў, гаворыцца ў расьсьледаваньні CNN. Журналісты спасылаюцца на крыніцы ў спэцслужбах Украіны. У гэтай жа публікацыі неназваны амэрыканскі чыноўнік кажа, што ЦРУ толькі ведала пра апэрацыю, але дачыненьня да яе ня мела.
У анэксаваным Крыме пасьля ператрусу сілавікі затрымалі былога члена Мэджлісу крымскататарскага народу Эльдара Мэнсітава.
У Львове і Кіеве беларусы, якія сталі вымушанымі ўцекачамі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, разам з украінцамі адзначылі Дзень вайсковай славы — сёньня споўнілася 507 гадоў перамозе войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем Канстанціна Астроскага над маскоўскім войскам пад Воршай.
Амэрыканскі тэлеканал CNN раскрыў некаторыя дэталі апэрацыі супраць вагнэраўцаў, якіх беларускія сілавікі затрымалі пад Менскам напярэдадні выбараў.
«Львоў — горад вольных людзей. Я шчасьлівы, што сёньня мы маем магчымасьць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам, якія сёньня як ніколі патрабуюць падтрымкі і абароны», — напісаў Андрэй Садовы.
Падкантрольны Расеі Кіеўскі раённы суд Сімфэропалю арыштаваў да 4 лістапада вядомага крымскататарскага палітыка, выкладчыка, палітоляга і журналіста Нарымана Джэляла.
Міністар унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што сьледзтва ў справе пра сьмерць прадстаўніка «Беларускага дома ва Ўкраіне» Віталя Шышова ўжо вызначылася з вэрсіяй трагедыі.
У сяле Першамайскае Сімфэропальскага раёну Крыму прайшоў ператрус у вядомага крымскататарскага палітыка, выкладчыка, палітоляга і журналіста Нарымана Джэляла.
Беларусь у студзені-траўні 2021 году павялічыла ў шэсьць разоў аб’ём паставак ва Ўкраіну сыроў розных відаў і тварагу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разьлічвае, што Беларусь зможа дасягнуць вынікаў на шляху да свабоды і дэмакратыі.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе візыт Уладзіміра Зяленскага ў ЗША, тлумачыць, чаму афіцыйны Кіеў у сваёй пазыцыі адносна Беларусі «стаіць на шпагаце», і заяўляе, што беларускае грамадзтва цяпер нагадвае ўкраінскае да расейскай анэксіі Крыму.
Камунальнае прадпрыемства «Київпастранс» зьвярнулася ў Гаспадарчы суд Кіеву з пазовам супраць пастаўшчыка беларускіх аўтобусаў Менскага аўтамабільнага заводу за зрыў тэрмінаў пастаўкі транспарту.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падчас візыту ў ЗША прадставіў «плян трансфармацыі Ўкраіны», кошт якога складае $ 277 млрд.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наракаў на малую падтрымку NATO, ён спадзяецца на зьяўленьне новых магчымасьцяў для сваёй краіны, якія дазволяць пабудаваць флёт і больш эфэктыўна змагацца з расейскай агрэсіяй.
У самаабвешчанай «ДНР» на восьмы год вайны абяцаюць прывесьці навучальную праграму ў школах у поўную адпаведнасьць з праграмай у Расеі. Пры гэтым, як і ў «ЛНР», расейскую мову, на якой ідзе навучаньне, могуць палічыць яшчэ і за «мову карэнных народаў», пашырыўшы яе вывучэньне.
Уладзімір Зяленскі з жонкай прыбылі ў Вашынгтон у рамках рабочага візыту ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведаміла ў аўторак прэс-служба Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.
Ва Ўкраіне ўшанавалі памяць абаронцаў краіны, якія загінулі ад 2014 году ў часе баявых дзеяньняў на ўсходзе краіны.
У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі аб выкрыцьці ў Кіеве ботафэрмы, па якой распаўсюджваліся сеткамі антыўкраінскія лёзунгі і дэзынфармацыя аб выніках правядзеньня саміту «Крымскай плятформы».
Сьледзтва ў справе пра сьмерць прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова прызнала пацярпелым бокам ягонага блізкага сваяка — яму і ягонаму адвакату дазволяць азнаёміцца з матэрыяламі расьсьледаваньня.
Піша на сайце «Крым.Рэаліі» украінскі журналіст Паўло Казарын.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб стварэньні кібэрвойскаў.
Праваахоўныя органы Ўкраіны завялі крымінальную справу на грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў падкупіць украінскіх памежнікаў пасьля адмовы ягонай сям’і ва ўезьдзе на тэрыторыю краіны.
Апэратыўныя падразьдзяленьні праваахоўных органаў Украіны на даручэньне Кіеўскай гарадзкой пракуратуры вывучаюць усе магчымыя вэрсіі гібелі прадстаўніка «Беларускага дома ва Ўкраіне» Віталя Шышова, якога 3 жніўня знайшлі павешаным у парку на ўскраіне Кіева.
Вайсковыя парады ў Кіеве і іншых украінскіх гарадах прайшлі 24 жніўня ў гонар 30-годдзя незалежнасьці краіны. Парад у сталіцы разам з тысячамі суайчыньнікаў глядзелі былыя прэзыдэнты Ўкраіны і дзейны кіраўнік дзяржавы.
Басманны раённы суд Масквы неўзабаве разгледзіць пытаньне аб завочным арышце Сяргея Кароткіх, вядомага ў Беларусі сваім удзелам у беларускім аддзяленьні арганізацыі РНЕ (Расейскае нацыянальнае адзінства),
Тэкст для субтытраў трэку «Аўтазак» з новага альбому гурту пераклаў на беларускую мову паэт Андрэй Хадановіч.
Кіеўская паліцыя заявіла, што затрымала мужчыну, які абліў былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку зялёнкай падчас урачыстых мерапрыемстваў у цэнтры Кіева
У Кіеве трэці год запар у Дзень незалежнасьці Ўкраіны грамадзкія арганізацыі ладзяць марш абаронцаў, у якім удзельнічаюць добраахвотнікі і вэтэраны Ўзброеных сілаў краіны.
Інфармацыя пра «захоплены ўкраінскі самалёт» не адпавядае рэчаіснасьці, паведаміў у камэнтары Радыё Свабода прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Ніколенка.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі у часе ўрачыстасьцяў, прымеркаваных сьвяткаваньню 30-годзьдзя незалежнасьці, падпісаў указ, згодна зь якім пачатак дзяржаўнасьці краіны будзе адзначацца ў дзень Хрышчэньня Кіеўскай Русі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступіў 23 жніўня на саміце «Крымскай плятформы» ў Кіеве і заявіў, што зьбіраецца прымусіць Расею сесьці за стол перамоваў аб Крыме і вяртаньні Ўкраіне анэксаванага паўвострава
Сёлета ва Ўкраіне канстатуюць істотнае зьмяншэньне кантрабанды тытуню празь беларускую мяжу пасьля надзвычайнага росту ў 2020 годзе. Тады з 12 мільёнаў пачкаў цыгарэт, якія затрымалі ва Ўкраіне па ўсёй лініі дзяржаўнай мяжы за год, 2 мільёны пачкаў перамяшчаліся зь беларускага кірунку.
Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, якога называюць таксама Ўсяленскім, наведвае зь візытам Украіну
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель заявіў, што разглядае праект «Паўночны паток-2» як вельмі небясьпечную зброю Расеі супраць усёй Эўропы.
20 жніўня ў Маскве праходзіць візыт канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. У ходзе перамоваў кіраўнікі дзьвюх краінаў абмяркоўвалі будучыню газаправоду «Паўночны паток — 2», сытуацыю ў Афганістане, сытуацыю на усходзе Ўкраіны і ў Беларусі.
Паводле яго, гэта паказвае іншым краінам, што ім ня рады ў альянсе.
Прадстаўнікі «Беларускага дому ва Ўкраіне» заяўляюць, што ня могуць забраць для пахаваньня цела Віталя Шышова, які загінуў у Кіеве.
Якое дачыненьне гэты дакумэнт мае да Беларусі і чаму яго варта паглядзець? Свабода сабрала пяць найцікавейшых фактаў пра першую ў сьвеце Канстытуцыю.
У Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны зьвярнуліся 64 грамадзяніны Беларусі дзеля атрыманьня статусу ўцекача або дадатковай абароны ўкраінскай дзяржавы.
Загрузіць яшчэ