Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме затрымалі крымскататарскага палітыка Нарымана Джэляла


Нарыман Джэлял
Нарыман Джэлял

У сяле Першамайскае Сімфэропальскага раёну Крыму прайшоў ператрус у вядомага крымскататарскага палітыка, выкладчыка, палітоляга і журналіста Нарымана Джэляла. Пасьля ператрусу яго павезьлі на сінім мікрааўтобусе ў невядомым кірунку, паведамляюць Крым.Реалии.

Інфармацыі ад расейскіх сілавых структур у анэксаваным Крыме няма.

Да свайго затрыманьня, сёньня ўначы, Нарыман Джэлял на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў, што ў сяле Першамайскае каля гадзіны ночы 4 верасьня супрацоўнікі расейскай паліцыі правялі ператрус у доме Азіза Ахтэмова, пасьля чаго Ахтэмава павезьлі ў невядомым кірунку.

Нарыман Джэлял — вядомы крымскататарскі палітык, выкладчык, палітоляг і журналіст. Намесьнік старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу з 2013 году і да забароны дзейнасьці Мэжджлісу пасьля анэксіі Крыму Расеяй, былы кіраўнік яго інфармацыйна-аналітычнага падразьдзяленьня.

У сакавіку 2014 году Расея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым. Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыма незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі. Крэмль называе анэксію паўвострава «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG