Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме затрымалі былога члена Мэджлісу крымскататарскага народу Эльдара Менсітава


Расейскія сілавікі ў часе вобшуку ў Крыме. Архіўнае фота
Расейскія сілавікі ў часе вобшуку ў Крыме. Архіўнае фота

У анэксаваным Крыме пасьля ператрусу сілавікі затрымалі былога члена Мэджлісу крымскататарскага народу Эльдара Мэнсітава.

Як паведамляюць Крым.Реалии, Менсітаў — сьведка абароны па справе лідэра крымскататарскага народу Мустафы Джэмілева, якога судзяць завочна.

«„Сьледчыя дзеяньні“ і затрыманьне Менсітава, паводле папярэдняй інфармацыі, зьвязаныя з пашкоджаньнем газаправоду ў сяле Перавальнае 23 жніўня», — напісала ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Людміла Дзянісава на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Амбудсмэнка заклікала міжнародную супольнасьць асудзіць дзеяньні Расеі і ўзмацніць санкцыйны ціск на расейскія ўлады. «Патрабую ад Расейскай Фэдэрацыі неадкладна спыніць перасьлед карэннага народу Крымскай паўвыспы і вызваліць усіх грамадзян Украіны, якія ўтрымліваюцца незаконна», — заявіла яна.

Першая намесьніца кіраўніка МЗС Украіны Эмінэм Джэпар назвала тое, што адбылося, «працягам рэпрэсіяў Расеі ў акупаваным Крыме». Паводле яе, гэта «помста за дзейнасьць „Крымскай плятформы“».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG