Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі гурт «Жадан і Сабакі» выпусьціў кліп у падтрымку беларусаў


Сяргей Жадан на фэсьце паэзіі ў Чарнаўцах, 2019
Сяргей Жадан на фэсьце паэзіі ў Чарнаўцах, 2019

Тэкст для субтытраў трэку «Аўтазак» з новага альбому гурту пераклаў на беларускую мову паэт Андрэй Хадановіч.

«Хочам выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за свае правы, хто адстойвае сваю свабоду і абараняе ўласную годнасьць. Наша маладая дэмакратыя традыцыйна трымаецца на вулічных пратэстах і грамадзянскай актыўнасьці. Голас вуліцы дыктуе волю кабінэтам улады. У нас ёсьць шанец, пакуль мы запаўняем сваім дыханьнем і сьпевам нашы вуліцы і плошчы,» — напісалі музыкі ў суправаджэньні да кліпа.

«Жадан і Сабакі» (раней «Сабакі ў космасе») — украінскі музычны гурт з Харкава, які ўтварыўся ў 2000 годзе. У 2014 годзе ў выніку шчыльнага супрацоўніцтва зь пісьменьнікам Сяргеем Жаданом гурт атрымаў назву «Жадан і Сабакі».

Украінскі літаратар, саліст гурту «Сабакі ў космасе» Сяргей Жадан – даўні сябра беларускага паэтычнага і дэмакратычнага руху. Ён быў актыўным удзельнікам Эўрамайдану і неаднаразова заяўляў, што без удзелу Расеі канфлікт на ўсходзе Ўкраіны быў бы вырашаны мірна. Жадан родам з Луганскай вобласьці, жыве і працуе ў Харкаве. У 2015 годзе Расея забараніла яму ўезд на сваю тэрыторыю.

Сяргея Жадана ў 2017 годзе затрымалі ў Менску, куды ён прыбыў для ўдзелу ў Міжнародным фэсьце імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», і выслалі зь Беларусі. Па словах пісьменьніка, каля дзьвюх гадзін ночы да яго ў нумар гатэля ў Менску ўварваўся міліцэйскі патруль. Нічога не тлумачачы, міліцыянты даставілі Жадана ў пастарунак, а затым адвезьлі ў Ленінскі РУУС. Ноч ён правёў у ізалятары, а потым быў дэпартаваны з забаронай на два гады наведваць Беларусь. Сілавікі ў Беларусі патлумачылі гэта тым, што ён мае забарону на ўезд у Расею.

Неўзабаве, пасьля пратэстаў украінскай і беларускай грамадзкасьці, а таксама міжнароднага рэзанансу, Менск сваю забарону ануляваў, назваўшы яе «непаразуменьнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG