Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон. 1 верасьня ён сустрэнецца з Байдэнам


Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн

Уладзімір Зяленскі з жонкай прыбылі ў Вашынгтон у рамках рабочага візыту ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведаміла ў аўторак прэс-служба Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.

У паведамленьні гаворыцца, што візыт адбудзецца на запрашэньне прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.

«На парадку дня візыту — сустрэча лідэраў дзьвюх краін у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе дэлегацый. Таксама адбудзецца шэраг важных сустрэч прэзыдэнта Ўкраіны з амэрыканскімі чыноўнікамі. Як плянуецца, прадстаўнікі Ўкраіны і ЗША падпішуць шэраг дакумэнтаў. Праграма візыту разьлічаная на некалькі дзён і ахопіць шэраг гарадоў на Ўсходнім і Заходнім узьбярэжжах ЗША», — гаворыцца ў паведамленьні.

Дату прыняцьця Уладзіміра Зяленскага ў Белым доме двойчы пераносілі: спачатку сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам мусіла адбыцца 30 жніўня, але пасьля яе адклалі на 31 жніўня, а потым на 1 верасьня — у сувязі з сытуацыяй у Афганістане.

18 ліпеня з Джо Байдэнам сустралася Сьвятлана Ціханоўская. Яна прыбыла ў ЗША з рабочым візытам і была запрошаная ў Белы дом. Акрамя таго, у яе прайшлі сустрэчы на высокім узроўні ў Дзяржаўным дэпартамэнце і Белым доме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG