Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра Курапаты, знаходзячыся ў Беластоку на рэабілітацыі пасьля апэрацыі. Ён заклікаў спыніць знос крыжоў і распачаць дыялёг з грамадзтвам.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Свабода тлумачыць максымальна сьцісла, што адбывалася ў Курапатах 4 красавіка.
А 21-й гадзіне 4 красавіка вызвалілі Піліпа Шаўрова і Валера Рабцава. Каля 22-й гадзіне Зьмітра Дашкевіча і Паўла Севярынца.
Паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта, былы палітвязень Уладзімер Някляеў напісаў верш «Галгофа» з нагоды дэмантажу крыжоў у Курапатах і затрыманьняў актывістаў.
Абаронцу Курапатаў Валянціну Яроменак вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня.
Знос курапацкіх крыжоў і межы кампрамісу з уладай, украінскія выбары і брытанскі брэксіт, дэмакратыя і папулізм — пра ўсё гэта ў інтэрвію зь пісьменьніцай, нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі выказаўся пра знос крыжоў у Курапатах.
Зьнішчэньне курапацкіх крыжоў — гэта дэлегітымізацыя сымбаляў і імкненьне перад выбарамі паставіць усіх у жорсткія рамкі, выставіць чырвоныя сьцяжкі.
Некаторых актывістаў, затрыманых 4 красавіка ў Курапатах, зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.
У Курапатах зносяць крыжы. Заматалі нумар на трактары анучамі, закрыліся ў жалезных кабінах машын. Чапляюць жалезнымі крукамі, мэталічнай рукой падымаюць крыж і грузяць у прычэп. Страшна. Страшна рукамі брацца. Усё адно ўнутры точыць сумневам: а ну як адсохне яна, рука. Шкада рукі.
У курапацкім крыжовым шляху 4 красавіка бяруць удзел больш за 10 праваслаўных і каталікоў.
Адкрывальнік Курапатаў і адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк назваў Свабодзе сёньняшнія падзеі ў Курапатах пачаткам адкрытай вайны супраць памяці беларускага народу.
Партыі, грамадзкія рухі, лідэры думкі адрэагавалі на знос 70 крыжоў у Курапацкім мэмарыяле ахвяр сталінізму.
“Каб дэманстрацыяў з крыжамі не было”, — месяц таму падчас «вялікай размовы» сказаў Аляксандар Лукашэнка. І крыжы пачалі зносіць, а ў Курапатах ставяць плот.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Свабодзе пацьвердзілі, што ў Курапатах ідуць плянавыя працы па добраўпарадкаваньні ляснога фонду.
Сёньня ў Курапатах, у нядзелю – на плошчы Свабоды. Законы не забараняюць маліцца.
Пагражалі судом, а скарысталіся бульдозэрам без суду.
Куды падзелася амаль 70 крыжоў, зьнесеных 4 красавіка ў Курапатах, і хто распарадзіўся дэмантаваць народны мэмарыял, прадстаўнікі ўладаў не адказваюць.
Пра сытуацыю ў Курапатах у інтэрвію Свабодзе выказаўся Ігар Чарняўскі, былы начальнік упраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, а цяпер сябра праўленьня фонду «Культурная спадчына і сучаснасьць».
Ва ўрочышчы Курапаты 4 красавіка было затрымана 15 чалавек, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менаблвыканкаму.
Ён сьцьвярджаў, у Курапатах праходзяць плянавыя работы ўдобраўпарадкаваньні, мантуюцца агароджы, «выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды». Дакумэнтаў не паказаў нават дэпутатцы.
Летась у кастрычніку Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перадало ў Міністэрства культуры дакумэнты для інвэнтарызацыі амаль чатырох дзясяткаў аб’ектаў Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Дырэктар Бараўлянскага спэцыяльнага лясгасу Мірановіч адмовіўся тлумачыць Канапацкай сытуацыю, на ейныя пытаньні адказаў «Ну і што», адаслаў дэпутатку ў прэс-цэнтар. Яна спрабавала пагутарыць зь ім, але той адыходзіў ад яе ў бок лесу.
У Курапатах праходзяць плянавыя работы па добраўпарадкаваньні, мантуюцца агароджы, «выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды» — так пракамэнтаваў БелТА сытуацыю са зносам крыжоў дырэктар Бараўлянскага спэцллязгасу Аляксандар Мірановіч.
Агароджу ставяць супрацоўнікі ДСПМК з Заслаўя. Чалавек, які паводзіць сябе як іхны кіраўнік, кажа, што ведае пра Курапаты. Агароджа, як на ягоны густ, выглядае эстэтычна, і можа абараніць мэмарыял ад вандалаў. Ці завершаць работы за сёньня, ён ня ведае.
На машынах, у якія грузяць дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, нумары заматаныя анучай (відаць толькі, што яны зарэгістраваныя ў Менскай вобласьці), што зьяўляецца парушэньнем правілаў дарожнага руху.
Як сказала Свабодзе сакратарка Менскага райвыканкаму, намесьніца старшыні Ірына Ціхонка і начальнік аддзелу ідэалёгіі, культуры, спорту і працы з моладзьзю Сяргей Шаблыка выехалі ў Курапаты.
Машына зьвезла двух актывістаў у невядомым кірунку. Міліцыянты на месцы адмовіліся камэнтаваць затрыманьне.
Самае важнае пра месца масавых расстрэлаў пад Менскам
Прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько, камэнтуючы Свабодзе сытуацыю вакол зносу крыжоў у Курапатах, сказаў, што надзвычай балюча на такое глядзець, асабліва ў час Вялікага посту.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала для «Нашай Нівы» сытуацыю, якая склалася ў Курапатах, дзе дэмантуюць і вывозяць крыжы.
Прэсавы сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін у інтэрвію Свабодзе заявіў, што ён зьдзіўлены тым, што Міністэрства культуры Беларусі ня ў курсе таго, што адбываецца ў Курапатах.
Ад раніцы 4 красавіка ў Курапатах працуе цяжкая тэхніка — прыбіраюць крыжы, пастаўленыя ва ўрочышчы грамадзкімі актывістамі.
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу, , расказаў адзін зь лідэраў абароны Курапатаў, сустаршыня БХД Павал Севярынец.
Гісторык, дасьледнік масавых расстрэлаў у Курапатах Ігар Кузьняцоў перакананы: замахнуўшыся на народны мэмарыял, дзяржава робіць вялізную памылку.
Намесьніца начальніка Ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір ня ведае, што адбываецца ў Курапатах, і накіравала Свабоду да мясцовых уладаў.
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
Намесьніца начальніка Ўпраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір ня ведае, што адбываецца ў Курапатах, і накіравала Свабоду да мясцовых уладаў.
Як перадае карэспандэнт Свабоды, выкопваюць і вывозяць крыжы, якія мінулым летам ставіў Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі з боку рэстарацыі «Поедем поедим».
Вакол Курапацкага лесу будаўнікі паўтыкалі калкі, пазначаныя аранжавай фарбай. Яны ўторкнутыя на адлегласьці 20-50 мэтраў, усяго іх каля сотні. Некаторыя аказаліся за лініяй крыжоў па пэрымэтры Курапатаў.
Ва ўрочышчы Курапаты 25 сакавіка ўсталявалі фатапасткі. Так вырашыў Бараўлянскі лясгас пасьля некалькіх актаў вандалізму ва ўрочышчы.
Чалавек у міліцэйскай форме пагражаў журналістам, якія здымалі затрыманьне, адказнасьцю ў тым выпадку, калі відэа трапіць у інтэрнэт безь ягонага дазволу. Журналісты аспрэчылі гэта са спасылкай на заканадаўства. Чалавек у форме адмовіўся назвацца.
25 сакавіка па ўсім участку лесу ва ўрочышчы Курапаты будуць усталяваныя сродкі фота- і відэафіксацыі.
Чарговы факт вандалізму ў Курапатах зафіксавалі актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим» каля народнага мэмарыялу.
Дашкевіч абурыўся на Facebook карпаратыўным відэа рэстарацыі «Поедем-поедим»: кажа, «гэта проста немагчыма ўкласьці ў галаву».
Загрузіць яшчэ