Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах дэмантуюць і вывозяць крыжы. ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ


У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу, , расказаў адзін зь лідэраў абароны Курапатаў, сустаршыня БХД Павал Севярынец.​

Паводле актывіста Зьмітра Касьпяровіча, уздоўж дарогі, па ўсім пэрымэтры агулам ужо павалена каля 100 крыжоў. Каля рэстарацыі «Поедем поедим» таксама шмат будаўнічай тэхнікі, зносяць крыжы. Міліцыянты нікога не пускаюць на тэрыторыю Курапатаў.​

Свабода вядзе онлайн-трансьляцыю зь месца падзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG