Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім, як сьцьвярджаецца, беларускія памежнікі займаюцца транспартаваньнем мігрантаў на розныя ўчасткі.
Ці ёсьць падставы перасьцерагацца, што вучэньні «Захад-2021» перарастуць у ваенны канфлікт? Чым адрозьніваюцца цяперашнія вучэньні і колішнія вучэньні «Захад-2017»? Ці застануцца пасьля вучэньняў у Беларусі расейскія войскі? На якую інтэграцыю ў вайсковай сфэры пойдзе Лукашэнка?
У Парыжы 8 верасьня пачаўся судовы працэс па справе аб тэрактах, якія адбыліся пяць гадоў таму ў сталіцы Францыі.
Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу заявіла дэмарш Міністэрству замежных спраў Беларусі ў сувязі зь незаконнымі перасячэньнямі мяжы з боку Беларусі.
Эўрапейская камісія папрасіла Вярхоўны суд ЭЗ накласьці фінансавыя санкцыі на Польшчу за неадназначныя крокі ў судовай рэформе.
У панядзелак апазыцыя ў польскім Сэйме спрабавала скасаваць надзвычайнае становішча на польска-беларускім памежжы, якое ўвёў у мінулы чацьвер прэзыдэнт Анджэй Дуда. Апанэнтам улады не хапіла галасоў.
У беларускай царкве ў бэльгійскім Антвэрпэне хочуць ушанаваць памяць палітвязьня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калёніі. Стварылі праект манумэнта, зьбіраюць грошы.
Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў дзяржаваў ЭЗ мяркуюць, што Беларусь стварае штучны міграцыйны ціск на ўсходнюю мяжу Зьвязу ў Літве і Польшчы.
Паплечнікі лідэра сэпаратыстаў Каталёніі Карлеса Пудждэмона маглі супрацоўнічаць з расейскімі спэцслужбамі і зьвяртацца да Расеі па дапамогу ў справе аддзяленьня аўтаноміі ад Гішпаніі. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на матэрыялы эўрапейскай выведкі.
У краінах ЭЗ, якія мяжуюць зь Беларусьсю, працягваецца крызіс, зьвязаны з тым, што на тэрыторыю Эўразьвязу зь Беларусі масава пранікаюць мігранты з Іраку, Афганістану ды іншых краін.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 верасьня прыняў рашэньне аб увядзеньні рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю.
У Эўразьвязе пачалася праца над пятым пакетам санкцый супраць уладаў Беларусі.
Урад Літвы ўхваліў падвышэньне мінімальнага заробку да 730 эўра «на паперы» — на 88 эўра больш, чым цяпер.
Паліцыянты з Польшчы пачалі патруляваць літоўска-беларускую мяжу. Супрацоўнікі польскай паліцыі прыбылі ў Літву на запыт уладаў у Вільні ў сувязі зь нелегальнай міграцыяй празь Беларусь.
Улады Беларусі ў чэрвені даслалі запыт у Генэральную пракуратуру Літвы пра дапамогу ў крымінальнай справе аб генацыдзе беларусаў у гады вайны. І цяпер атрымалі адказ.
Рашэньне аб закупцы расейскай вакцыны, якая не зарэгістраваная эўрапейскім рэгулятарам, прывяло да палітычнага крызісу ў Славаччыне
У кіраўніцтве ЭЗ заявілі аб дасягненьні пастаўленай раней мэты цалкам вакцынаваць ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 да канца лета 70% дарослага насельніцтва.
З нагоды гадавіны стварэньня незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць» Анджэй Дуда выступіў са зваротам да беларусаў. Частка ягонага выступу прагучала на беларускай мове. Відэазварот распаўсюдзіў тэлеканал «Белсат».
У аўторак польскі ўрад накіраваў прэзыдэнту Анджэю Дуду запыт аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў частцы Падляскага і Люблінскага ваяводзтваў краіны. Яно ўступіць у сілу, як толькі прэзыдэнт падпіша праект гэтай рэзалюцыі.
Улады польскага Беластоку перадалі памяшканьне на вуліцы Сянкевіча для беларускага цэнтру-каворкінгу, дзе змогуць працаваць журналісты.
У Эстоніі парлямэнт ня змог у панядзелак выбраць прэзыдэнта. Упершыню ў гісторыі краіны кандыдатам на выбары вылучыўся толькі адзін чалавек.
ЭЗ рашуча асудзіў рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі, найноўшым прыкладам якіх стала судовае рашэньне аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У аўторак, 24 жніўня, у дзень візыту прадстаўнікоў Агенцтва ААН у справах уцекачоў, зь мяжы Латвіі і Беларусі зьніклі ўсе 83 шукальнікі прытулку
Як сьведчаць дадзеныя Эўрастату аб імпарце нафтапрадуктаў і ўгнаеньняў зь Беларусі, закупкі гэтай прадукцыі ў студзені–чэрвені вырасьлі.
Суд у Нямеччыне ня стаў вызваляць газаправод «Паўночны паток – 2» ад нормаў газавай дырэктывы Эўразьвязу, паводле якіх пастаўніком і апэратарам газу ня можа быць адна і тая ж кампанія, а палова магутнасьці трубы мусіць быць прададзеная на аўкцыёне іншым энэргакампаніям.
Апошні тэрмін, да якога Афганістан павінныя пакінуць усе амэрыканскія вайскоўцы, падоўжаны не будзе. Ён застанецца ранейшым — 31 жніўня
Урад Літвы на пасяджэньні 23 жніўня ўхваліў праект Міністэрства ўнутраных справаў аб 508-кілямэтровай агароджы на мяжы зь Беларусьсю.
Падчас сустрэчы ў Кіеве прэзыдэнты краінаў Балтыі і Польшчы выдалі сумесную дэклярацыю аб рэпрэсіях у Беларусі, падкрэсьліўшы, што «шантаж мігрантамі» з боку рэжыму Лукашэнкі не прымусіць іх зьмяніць сваю пазыцыю
Рух «Талібан», які захапіў уладу ў Афганістане, папярэдзіў, што не пагодзіцца на падаўжэньне тэрміну вываду з краіны амэрыканскіх і іншых замежных войскаў звыш раней абвешчанай крайняй даты, гэта значыць 31 жніўня.
Улады Польшчы прынялі рашэньне пабудаваць плот вышынёй 2,5 мэтра на мяжы зь Беларусьсю. Пра гэта паведаміў у сваім твітэры міністар абароны краіны Марыюш Блашчак.
У нядзелю 22 жніўня Саюз былых партызанаў «Лясныя браты» і таварыства «Зламаны васілёк» адкрылі ў эстонскай вёсцы Хюці (Вырускі павет) помнік «лясным братам».
Улады Грэцыі пашырылі 12,5-кілямэтровую агароджу на мяжы з Турэччынай, асьцерагаючыся наплыву мігрантаў з Афганістану
Расеец, які абвінавачваецца ў Нямеччыне ў забойстве былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі, працаваў у расейскіх спэцслужбах, а ў 2016 годзе атрымаў званьне палкоўніка
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель заявіў, што разглядае праект «Паўночны паток-2» як вельмі небясьпечную зброю Расеі супраць усёй Эўропы.
«Не хацелася б абмяркоўваць правакацыі на беларуска-літоўскай мяжы, але на крытычную сытуацыю адказ будзе адэкватны», — сказаў у інтэрвію літоўскаму парталу Delfi міністар абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.
20 жніўня ў Маскве праходзіць візыт канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. У ходзе перамоваў кіраўнікі дзьвюх краінаў абмяркоўвалі будучыню газаправоду «Паўночны паток — 2», сытуацыю ў Афганістане, сытуацыю на усходзе Ўкраіны і ў Беларусі.
Эўразьвяз гатовы ўвесьці новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму, калі сытуацыя ў краіне працягне пагаршацца.
Польскія ахоўнікі мяжы, на прыклад Літвы і Латвіі, таксама перасталі прапускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю.
Санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі эфэктыўныя, яны маглі б быць узмоцненыя, заявіў старшыня Эўрапарлямэнту Дэвід Сасолі
Прэмʼер-міністарка Эстоніі Кая Калас лічыць неабходным пачаць у Эўразьвязе абмеркаваньне новых санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Эўразьвяз павінен будзе ўзаемадзейнічаць з талібамі, каб аказаць падтрымку афганскаму народу, нават калі Зьвяз ня будзе прызнаваць іх законнымі кіраўнікамі краіны
Дзяржаўная памежная служба Літвы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікавала відэа зь мяжы зь Беларусьсю.
Урад Латвіі падтрымаў папраўкі да закону, паводле якіх незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы прызнаецца цяжкім злачынствам.
Літоўскія мытнікі 15 жніўня ў пункце пропуску «Райгардас-Прывалка» затрымалі чарговую буйную партыю цыгарэт
Кіраўнік літоўскай памежнай службы генэрал Рустамас Любаевас на брыфінгу 17 жніўня абвінаваціў беларускі бок у спробах дыскрэдытаваць Літву.
Нямеччына падтрымлівае Літву, куды прыбываюць мігранты зь Беларусі, і асуджае дзеяньні ўладаў Беларусі
У рамках праграмы «EU4Belarus: салідарнасьць з народам Беларусі» Эўразьвяз аб'явіў конкурс заявак на стыпэндыі EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training).
Сытуацыя ў Афганістане і дзеяньні Беларусі паказалі, што надышоў час цалкам перапрацаваць эўрапейскія правілы міграцыі і прадастаўленьня прытулку, заявіў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі, кіраўнік падразьдзяленьня «Эўрапейскі лад жыцьця» Маргарытыс Схінас (Грэцыя).
Сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, адзін з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, грамадзка-палітычны дзяяч Мікалай Халезін расказаў у эфіры youtube-каналу Свабода Premium пра каротка- і доўгатэрміновы эфэкт санкцыяў на рэжым у Беларусі.
Загрузіць яшчэ