Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС дзяржаваў Эўразьвязу лічаць, што Беларусь стварае міграцыйны ціск на мяжу ЭЗ


Узброены польскі памежнік (сьпераду) і беларускі памежнік (ззаду) стаяць каля групы мігрантаў у імправізаваным лагеры на мяжы паміж Беларусьсю і Польшчаю ў Уснары Горным, каля Беластоку, на паўночным усходзе Польшчы, 20 жніўня 2021 г.

Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў дзяржаваў ЭЗ мяркуюць, што Беларусь стварае штучны міграцыйны ціск на ўсходнюю мяжу Зьвязу ў Літве і Польшчы.

Пра гэта заявіў у пятніцу вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў міжнародных справах і ў палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль на прэсавай канфэрэнцыі па выніках нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС, што адбылася ў Любляне.

«Беларусь выкарыстоўвае мігрантаў і ўцекачоў, каб стварыць штучны ціск на ўсходнюю мяжу ЭЗ, бо межы Літвы і Польшчы — гэта межы ЭЗ, — прыводзіць ТАСС словы Бурэля. — Міністры выказалі салідарнасьць зь Літвой, Латвіяй і Польшчай і абвясьцілі пра гатоўнасьць прыняць усе меры, каб падтрымаць іх, калі сытуацыя працягне пагаршацца».

Усяго з пачатку году на літоўска-беларускай мяжы затрымалі больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў. Гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. У Вільні лічаць, што міграцыйны крызіс справакаваны Менскам, і называюць гэта гібрыднай атакай на Літву.

У канцы траўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ягоная краіна служыла барʼерам на шляху нелегальных мігрантаў у Эўропу, аднак з улікам палітычнага ціску Захаду Менск можа задумацца, ці варта працягваць гэта рабіць.

У сувязі з абвастрэньнем у канцы жніўня міграцыйнай сытуацыі на мяжы з Польшчай прэзыдэнт Анджэй Дуда ўжо абвясьціў надзвычайнае становішча ў памежнай зоне. А яшчэ 12 жніўня парлямэнт Латвіі ўхваліў рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG