Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына спыніла прышчэпкі расейскай вакцынай «Спутник V»


Рашэньне аб закупцы расейскай вакцыны, якая не зарэгістраваная эўрапейскім рэгулятарам, прывяло да палітычнага крызісу ў Славаччыне

Расейскі бок выкупіў нявыкарыстаныя дозы вакцыны.

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва РБК.

Аўторак, 31 жніўня, стаў апошнім днём, калі жыхары Славаччыны змогуць зрабіць укол другі дозай расейскай вакцыны «Спутник V». Пра гэта заявілі ў Міністэрстве здароўя краіны.

У Славаччыне пачалі ўжываць «Спутник V» 7 чэрвеня, рэгістрацыя жадаючых зрабіць прышчэпку была завершаная 30 чэрвеня. Прышчапіцца ім выказалі жаданьне больш за 15 тысячаў грамадзянаў краіны, у тым ліку віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў. Усяго краіна атрымала з Расеі 200 тысячаў дозаў вакцыны, але вырашыла выкарыстоўваць толькі 40 тысячаў зь іх.

3 ліпеня прэс-сакратарка Міністэрства здароўя краіны Зузана Эліяшава паведаміла, што Расея выкупіла ў Славаччыне нявыкарыстаныя 160 тысячаў дозаў вакцыны «Спутник V». Вакцыну выкупілі па той самай цане, па якой прадавалі — $9,95 за штуку. Выкупленыя дозы ўжо вывезьлі са Славаччыны, у краіне засталіся толькі тыя, якія прызначаныя для грамадзянаў, якія зарэгістраваліся на прышчэпку расейскай вакцынай.

Купля прэпарата ў сакавіку прывяла да ўрадавага крызісу: за ўгоду выступаў прэмʼер-міністар Ігар Матавіч, у той час як прэзыдэнтка Зузана Чапутова і партнэры па ўрадавай кааліцыі лічылі неабходным дачакацца ўхвалы рэгулятара ЭЗ. У выніку ўрад Матавіча сышоў у адстаўку.

Потым быў яшчэ адзін скандал. Як сьцьвярджалася ў артыкуле газэты Denník N, Славацкі дзяржаўны інстытут кантролю за лекамі высьветліў, што прэпарат з атрыманай партыі «Спутник V» не ідэнтычны таму, які атрымаў станоўчы водгук у аўтарытэтным мэдычным часопісе The Lancet. У Расейскім фондзе прамых інвэстыцыяў (РФПІ) гэтыя паведамленьні назвалі фальшыўкай і запатрабавалі вярнуць прэпарат.

Расейская вакцына не атрымала ўхвалы эўрапейскага рэгулятара, дакумэнты знаходзяцца на разглядзе.

Эўрапейская камісія 3 жніўня заявіла, што кожная краіна ЭЗ павінная самастойна вырашаць, ці прызнаваць на сваёй тэрыторыі сэртыфікаты пра вакцынацыю тых, хто прышчэплены расейскім «Спутником V».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG