Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запатрабавала, каб Славаччына вярнула пастаўлены ў краіну «Sputnik V»


Кантэйнэр з расейскай вакцынай

Расейскі фонд прамых інвэстыцый (РФПІ) просіць вярнуць вакцыну, каб яе можна было выкарыстоўваць у іншых краінах, а падставай для вяртаньня называе «шматлікія парушэньні кантракту».

Як паведамляецца ў твітэры «Спутніка», адпаведны ліст уладам Славаччыны быў дасланы 6 красавіка.

У РФПІ таксама заявілі, што тэставаньне «Спутніка» праводзілася не ў сэртыфікаванай лябараторыі ЭЗ, і назвалі гэта «сабатажам».

Славацкае выданьне Dennik пісала, што «Спутнік», пастаўлены ў краіну, адрозьніваецца ад той вакцыны, вынікі выпрабаваньня якой былі апублікаваныя ў навуковым часопісе The Lancet. Вытворцы «Спутніка» назвалі гэтую інфармацыю фэйкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG