Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя пабудавала 40-кілямэтровую агароджу на мяжы з Турэччынай у чаканьні афганскіх мігрантаў


Мур паміж Турэччынай і Грэцыяй
Мур паміж Турэччынай і Грэцыяй

Улады Грэцыі пашырылі 12,5-кілямэтровую агароджу на мяжы з Турэччынай, асьцерагаючыся наплыву мігрантаў з Афганістану

Новы плот працягласьцю 40 кілямэтраў быў афіцыйна прадстаўлены ў пятніцу.

Пасьля зьмены ўлады ў Афганістане Атэны асьцерагаюцца паўтарэньня міграцыйнага крызісу, падобнага да таго, што адбыўся ў 2015 годзе. Тады больш за 1.2 мільёна чалавек, у асноўным грамадзянаў Сырыі і Афганістану, зьвярнуліся па прытулак у Эўразьвязе. Многія зь іх пратачыліся на тэрыторыю ЭЗ празь турэцка-грэцкую мяжу.

Грэцкія ўлады заяўляюць, што гатовыя забясьпечыць недатыкальнасьць мяжы. У пятніцу прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс абмеркаваў сытуацыю з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам. Па словах Эрдагана, Турэччына і Іран, празь якія мігранты ідуць у Эўропу, павінны быць падтрыманыя, інакш новая хваля міграцыі будзе непазьбежная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG