У прэс-цэнтры штаба антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) на ўсходзе Ўкраіны ўвечары 24 сьнежня паведамілі, што сэпаратысты пакінулі пасёлак Камінтэрнава Данецкай вобласьці і вывелі адтуль усю тэхніку і цяжкае ўзбраеньне.
Тысячы пілігрымаў і турыстаў з усяго сьвету сьвяткуюць Раство ў Бэтлееме, меркаваным месцы нараджэньня Ісуса Хрыста.
Расея выходзіць з дамовы з Турэччынай аб узаемным аказанні прававой дапамогі па грамадзянскіх, гандлёвых і крымінальных справах, падпісанай у Анкары 15 сьнежня 1997 году.
Удзельнік студэнцкай акцыі пратэсту, якая прайшла 2 сьнежня, студэнт 2-га курсу філфаку БДУ Глеб Вайкуль атрымаў позву ў суд Маскоўскага раёну Менску.
«Ці ведаеце вы, чаму каталікі і праваслаўныя адзначаюць Нараджэньне Хрыстова ў розныя дні? Як ставіцеся да ідэі тых, хто лічыць, што каляндар сьвятаў у хрысьціян мусіць быць аднолькавым?». Адказваюць жыхары Магілёва.
Актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ў шосты раз падалі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю.
Датычыцца гэта найперш асобаў з этнічнымі беларускімі каранямі.
Леаніда Кулакова выклікаюць у суд за несанкцыянаваны пікет у Менску на бульвары Талбухіна 10 сьнежня, у міжнародны дзень правоў чалавека.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка прыгадваюць падзеі 2015 году, разьвітваючыся зь ім.
На навагоднім дабрачынным сьвяце-акцыі «Нашы дзеці» ў Палацы Рэспублікі Аляксандар Лукашэнка нечакана згадаў пра Ўкраіну.
Амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл выклаў у сваім твітэры відэаролік зь віншаваньнем з Калядамі і Новым годам на беларускай мове.
А таксама захоплівалі вітрыну бутыка ў гандлёвым цэнтры «Карона Замак».
У сацсетках студэнты БДУ арганізавалі запіс на сустрэчу з рэктарам Сяргеем Абламейкам і зьвярнуліся ў студэнцкія арганізацыі ўнівэрсытэта з просьбай паспрыяць яе правядзеньню.
У Сыбіры закапваюць ананасы, ківі, цытрусавыя. Гусей ад ненавіснай Эўропы зьнішчаюць асфальтавым катком.
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах» правялі несанкцыянаваны вулічны пікет на плошчы Свабоды ў Менску.
У вёсцы, дзе вырасла Сьвятлана Алексіевіч, яе прасілі набыць трактар для калгасу. Свабода палічыла, колькі нафты, бульбы, трактароў і тэлевізараў можна набыць на Нобэлеўскую прэмію ў Беларусі.
Наколькі далёка гатовая ісьці Эўропа ў паляпшэньні адносінаў з афіцыйным Менскам? Ці можа Лукашэнка вырашыць, што Расея — гэта Тытанік, і трэба рыхтавацца перасесьці ў іншую выратавальную шлюпку? «Інтэрвію тыдня» з Аркадзем Мошасам.
Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў пацьвярджае ўваход прарасейскіх баевікоў у тры пасёлкі, разьмешчаныя на ўсход ад Марыюпаля.
Гаворка ідзе аб унясеньні ў Канстытуцыю палажэньня аб увядзеньні надзвычайнага становішча і аб пазбаўленьні францускага грамадзянства
Прычыны сваёй адстаўкі Гарыбашвілі не назваў.
Расея таксама гатова пастаўляць зброю ў Аўганістан, але будзе рабіць гэта «з асьцярожнасьцю і на камэрцыйнай аснове».
Актывісты ініцыятыўнай групы ў абарону былых праваабаронцаў Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага падпісалі калектыўны зварот да мэдыяў адносна асьвятленьня справы Андрэя Бандарэнкі.
Пакуль невядома, на якіх умовах вызвалены Віктар Пракапеня, ці зьнятыя зь яго абвінавачваньні. Сьледчы камітэт у сераду ўвечары не гатовы быў даць камэнтар.
Суд у Данецку Растоўскай вобласьці Расеі на пасяджэньні ў справе грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкі дапытвае навуковую супрацоўніцу астранамічнага інстытуту МДУ Вольгу Вазякову.
Прымяненьне агнястрэльнай зброі датычыць права на жыцьцё, таму фармулёўкі і ўмовы прымяненьне зброі ў заканадаўстве павінны быць дакладнымі і суадноснымі з рэальнай пагрозай, упэўненыя праваабаронцы.
Сярод соцень патэнцыйных цэляў атамнай атакі на выпадак вайны ў Савецкім саюзе і Варшаўскім блёку былі 5 аэрадромаў на беларускай зямлі.
З надыходам зімы ўкраінскія вайскоўцы на ўсходзе Ўкраіны ўладкоўваюць побыт у бліндажах. 24-я мэханізаваная брыгада ўкраінскай арміі, якая процістаіць прарасейскім сэпаратыстам, месьціцца ў адным з самых гарачых пунктаў Луганскай вобласьці.
Санкцыі ЗША супраць беларускіх «дачок» расейскіх банкаў не прывядуць да іх банкруцтва і зьнікненьня. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказалі экспэрты.
Міхаіл Хадаркоўскі завочна арыштаваны па абвінавачаньні ў арганізацыі забойстваў і абвешчаны ў міжнародны вышук. Аб гэтым паведамляецца на сайце Сьледчага камітэту Расеі.
Прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік заявіў, што Трохбаковая кантактная група па Данбасе ў наступным месяцы правядзе тры сустрэчы — 13, 20 і 27 студзеня.
Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў грамадзкага актывіста штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (4,5 мільёна рублёў) за ўдзел у «Маршы студэнтаў»
Паводле зьвестак Amnesty International, расейскія авіяўдары сталі прычынай гібелі сотняў людзей і выклікалі маштабныя разбурэньні ў жылых раёнах.
Прэм’ер-міністар Турэччыны Ахмэт Давутаглу засудзіў расейскія авіяўдары па сырыйскім горадзе Ідлібе і заявіў, што сырыйская тэрыторыя ня будзе часткай «расейскіх імпэрыялістычных мэтаў».
Ці ўдаецца афіцыйнаму Менску захоўваць свае геапалітычныя інтарэсы і ўласную зьнешнюю палітыку ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў?
Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў аб правядзеньні 16 сьнежня ў Вашынгтоне другой сустрэчы рабочай групы па дэмакратыі і правах чалавека.
Трохбаковая кантактная група ў Менску дамовілася пра поўны і безумоўны рэжым цішыні з 23 сьнежня, паведаміла прэс-сакратарка Леаніда Кучмы.
У сьпісе, які апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША, зьмяшчаецца ўдакладнены пералік расейскіх кампаній і банкаў, а таксама іх даччыных структур, у дачыненьні да якіх уведзены сэктаральныя санкцыі.
Судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Тацяна Матыль адклала абвяшчэньне рашэньня у судовым працэсе над грамадзкім актывістам Паўлам Сяргеем да раніцы 23 сьнежня.
Газэта Магілёўскага аблвыканкаму «Магілёўскія ведамасьці» апублікавала артыкул намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Юры Рубцоў, які на мінулым тыдні з лягеру уцекачоў у Нюрнбэргу трапіў у шпіталь з прычыны нэрвовага зрыву, ужо выпісаўся і зноў знаходзіцца ў лягеры.
Галоўная інтрыга самітаў АДКБ і ЭАЭС у Маскве 21 сьнежня палягала ў тым, ці патрымаюць саюзьнікі ваяўнічую лінію Расеі на ўцягваньне ў канфлікты з суседзямі.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі, якую ачольвае Сяргей Гайдукевіч, ад 2016 году ўводзіць рэбрэндынг.
Гэта своеасаблівы рэкорд расейскага прэзыдэнта, вядомага сваёй звычкай спазьняцца нават на сустрэчы з сусьветнымі лідэрамі.
У сталіцы Беларусі пачалося паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны
25-гадовага інжынэра Івана Няпомняшчых прызналі вінаватым ва ўжываньні гвалту да паліцыянта падчас акцыі на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 году.
Актывіст Юры Глебік быў аштрафаваны Сьвіслацкім раённым судом за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году. Свае віны не прызнаў, аднак і абласны суд не задаволіў ягонай скаргі.
Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў аб недапушчальнасьці выкарыстаньня сваіх пастоў у мэтах асабістага ўзбагачэньня.
Міт, віртуальнасьць, мыльная опэра, таленавітая хлусьня,— гэтак ацэньваюць экспэрты рэклямны ролік Мінінфармацыі аб Беларусі.
Паводле апытаньня Gallup / Baltic Surveys, за Тацяну Караткевіч на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах прагаласавала 19%. Такія зьвесткі паведаміў адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.
У сеціве жыва адгукаюцца на прамацыйны ролік Мінінфармацыі «Беларусь. Краіна для жыцьця», ананімныя аўтары зрабілі альтэрнатыўны ролік з кадрамі міліцэйскіх пабояў і арыштаў.
Загрузіць яшчэ