Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раство ў Бэтлееме азмрочанае гвалтам


Сутыкненьні ў Бэтлееме ў кастрычніку 2015.
Сутыкненьні ў Бэтлееме ў кастрычніку 2015.

Тысячы пілігрымаў і турыстаў з усяго сьвету сьвяткуюць Раство ў Бэтлееме, меркаваным месцы нараджэньня Ісуса Хрыста.

Сьвяткаваньні адбываюцца на фоне выбуху гвалту паміж ізраільцамі і палестынцамі, у якім загінула шмат людзей.

24 сьнежня ізраільскія ўлады паведамілі, што тры палестынцы, якія ўдзельнічалі ў нападах на ізраільцаў, былі забітыя на Заходнім беразе Ярдану.

Паводле прадстаўніка аднаго з палестынскіх шпіталяў, яшчэ адзін палестынец загінуў падчас сутычак з ізраільскімі вайскоўцамі.

Амаль штодня палестынцы ладзяць напады, ад якіх з 1 кастрычніка загінулі 19 ізраільцаў і адзін грамадзянін ЗША.

Ізраільскія сілы забілі каля 120 палестынцаў, многія зь якіх удзельнічалі ў нападах на мірных грамадзян, альбо сутыкненьнях з паліцыяй ці войскамі. Многія з забітых палестынцаў былі падлеткамі.

Ізраіль вінаваціць у гвалце палестынскіх лідэраў і правакатараў у сацыяльных сетках.

Палестынцы кажуць, што прычына нападаў — адсутнасьць надзеі на незалежнасьць пасьля шматгадовых перамоваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG