Паліцыя сталіцы Аўстрыі Вены паведамляе аб магчымай пагрозе нападаў і выбухаў у сталіцах эўрапейскіх краін у пэрыяд да Новага году.
Пэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што хваля ўцекачоў, якая накрыла Эўропу сёлета, зьяўляецца «арганізаваным уварваньнем» і што маладыя сырыйцы і іракцы павінны змагацца супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» са зброяй у руках, а ня бегчы ў Эўропу.
Прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» сьцьвярджаюць, што агонь вялі ўкраінскія вайскоўцы. У Кіеве гэтую інфармацыю абвяргаюць.
У апошнім сёлета выпуску праграма «Зона Свабоды» падводзіць вынікі 2015 году. Удзельнікі: Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько і Сяргей Навумчык. Вядучы Аляксандар Лукашук.
Казахстанскі фонд абароны правоў спажыўцоў дадаў у сьпіс забароненых тавараў, забароненых для рэалізацыі на тэрыторыі краіны, блізу двух сотняў найменьняў.
У панядзелак 28 сьнежня лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька разам з са сваімі паплечнікамі наведаецца на менскі рынак «Экспабел», дзе маецца сустрэцца з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Сьвятлана Алексіевіч распавяла ў інтэрвію «Новой газете», што даведалася аб прысуджэньні ёй Нобэлеўскай прэміі ў той момант, калі прасавала бялізну.
З 18.00 учорашняга дня баевікі каля 25 разоў парушылі рэжым поўнай цішыні на Данбасе.
Савет Фэдэрацыі РФ ухваліў у пятніцу закон, які вызваляе грамадзян Беларусі ад здачы экзаменаў па расейскай мове, гісторыі і асновам заканадаўства Расеі пры атрыманьні дазволу на часовае пражываньне або віду на жыхарства ў РФ.
Напярэдадні былі апублікаваныя вынікі адказаў расейцаў на пытаньне пра галоўную падзею.
Паводле паведамленьняў, якія паступаюць з Сырыі, у выніку авіяўдару па ўсходнім прыгарадзе Дамаску былі забітыя кіраўнік і некалькі лідэраў буйной сырыйскай паўстанцкай групоўкі «Армія Ісламу» .
Амэрыканскі палітоляг знайшоў агульнае ў паводзінах расейскага прэзыдэнта і патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзыдэнта ЗША.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін ня супраць адзінай дзяржаўнай культурнай палітыкі, калі ў саміх дзеячаў культуры не будзе фобіяў аб ідэалягізацыі гэтай сфэры.
Дональд Трамп завяршае год у ролі лідэра ў барацьбе за намінацыю ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі
Міністар замежных спраў Катара Мухамед аль-Атыя заявіў, што яго краіна ня лічыць Асада легітымным кіраўніком Сырыі.
Сярод рашэньняў, якія прынесьлі Галіне Шыршынай агульнарасейскую вядомасьць, — зьніжэньне платы за праезд у грамадзкім транспарце, правядзеньне публічных слуханьняў па важных пытаньнях жыцьця горада, адмена «залатых парашутаў» гарадзкім чыноўнікам і дэпутатам.
Сьледчыя выявілі тып выбухоўкі, якая выкарыстоўвалася ў бомбе на борце расейскага самалёта А321 над Сінайскім паўвостравам. Ахвярамі тэракту сталі 224 чалавекі.
За такое рашэньне аднагалосна прагаласавалі 158 расейскіх сэнатараў.
Выбарчая кампанія ўжо стала часткай гісторыі. У чым былі яе асаблівасьці? Чаму ў грамадзтве і палітычнай клясе існаваў такі фаталізм? Чаму выбарчая машына выглядае такой эфэктыўнай?
У прэс-цэнтры штаба антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) на ўсходзе Ўкраіны ўвечары 24 сьнежня паведамілі, што сэпаратысты пакінулі пасёлак Камінтэрнава Данецкай вобласьці і вывелі адтуль усю тэхніку і цяжкае ўзбраеньне.
Тысячы пілігрымаў і турыстаў з усяго сьвету сьвяткуюць Раство ў Бэтлееме, меркаваным месцы нараджэньня Ісуса Хрыста.
Расея выходзіць з дамовы з Турэччынай аб узаемным аказанні прававой дапамогі па грамадзянскіх, гандлёвых і крымінальных справах, падпісанай у Анкары 15 сьнежня 1997 году.
Удзельнік студэнцкай акцыі пратэсту, якая прайшла 2 сьнежня, студэнт 2-га курсу філфаку БДУ Глеб Вайкуль атрымаў позву ў суд Маскоўскага раёну Менску.
«Ці ведаеце вы, чаму каталікі і праваслаўныя адзначаюць Нараджэньне Хрыстова ў розныя дні? Як ставіцеся да ідэі тых, хто лічыць, што каляндар сьвятаў у хрысьціян мусіць быць аднолькавым?». Адказваюць жыхары Магілёва.
Актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ў шосты раз падалі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю.
Датычыцца гэта найперш асобаў з этнічнымі беларускімі каранямі.
Леаніда Кулакова выклікаюць у суд за несанкцыянаваны пікет у Менску на бульвары Талбухіна 10 сьнежня, у міжнародны дзень правоў чалавека.
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка прыгадваюць падзеі 2015 году, разьвітваючыся зь ім.
На навагоднім дабрачынным сьвяце-акцыі «Нашы дзеці» ў Палацы Рэспублікі Аляксандар Лукашэнка нечакана згадаў пра Ўкраіну.
Амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл выклаў у сваім твітэры відэаролік зь віншаваньнем з Калядамі і Новым годам на беларускай мове.
А таксама захоплівалі вітрыну бутыка ў гандлёвым цэнтры «Карона Замак».
У сацсетках студэнты БДУ арганізавалі запіс на сустрэчу з рэктарам Сяргеем Абламейкам і зьвярнуліся ў студэнцкія арганізацыі ўнівэрсытэта з просьбай паспрыяць яе правядзеньню.
У Сыбіры закапваюць ананасы, ківі, цытрусавыя. Гусей ад ненавіснай Эўропы зьнішчаюць асфальтавым катком.
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах» правялі несанкцыянаваны вулічны пікет на плошчы Свабоды ў Менску.
У вёсцы, дзе вырасла Сьвятлана Алексіевіч, яе прасілі набыць трактар для калгасу. Свабода палічыла, колькі нафты, бульбы, трактароў і тэлевізараў можна набыць на Нобэлеўскую прэмію ў Беларусі.
Наколькі далёка гатовая ісьці Эўропа ў паляпшэньні адносінаў з афіцыйным Менскам? Ці можа Лукашэнка вырашыць, што Расея — гэта Тытанік, і трэба рыхтавацца перасесьці ў іншую выратавальную шлюпку? «Інтэрвію тыдня» з Аркадзем Мошасам.
Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў пацьвярджае ўваход прарасейскіх баевікоў у тры пасёлкі, разьмешчаныя на ўсход ад Марыюпаля.
Гаворка ідзе аб унясеньні ў Канстытуцыю палажэньня аб увядзеньні надзвычайнага становішча і аб пазбаўленьні францускага грамадзянства
Прычыны сваёй адстаўкі Гарыбашвілі не назваў.
Расея таксама гатова пастаўляць зброю ў Аўганістан, але будзе рабіць гэта «з асьцярожнасьцю і на камэрцыйнай аснове».
Актывісты ініцыятыўнай групы ў абарону былых праваабаронцаў Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага падпісалі калектыўны зварот да мэдыяў адносна асьвятленьня справы Андрэя Бандарэнкі.
Пакуль невядома, на якіх умовах вызвалены Віктар Пракапеня, ці зьнятыя зь яго абвінавачваньні. Сьледчы камітэт у сераду ўвечары не гатовы быў даць камэнтар.
Суд у Данецку Растоўскай вобласьці Расеі на пасяджэньні ў справе грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкі дапытвае навуковую супрацоўніцу астранамічнага інстытуту МДУ Вольгу Вазякову.
Прымяненьне агнястрэльнай зброі датычыць права на жыцьцё, таму фармулёўкі і ўмовы прымяненьне зброі ў заканадаўстве павінны быць дакладнымі і суадноснымі з рэальнай пагрозай, упэўненыя праваабаронцы.
Сярод соцень патэнцыйных цэляў атамнай атакі на выпадак вайны ў Савецкім саюзе і Варшаўскім блёку былі 5 аэрадромаў на беларускай зямлі.
З надыходам зімы ўкраінскія вайскоўцы на ўсходзе Ўкраіны ўладкоўваюць побыт у бліндажах. 24-я мэханізаваная брыгада ўкраінскай арміі, якая процістаіць прарасейскім сэпаратыстам, месьціцца ў адным з самых гарачых пунктаў Луганскай вобласьці.
Санкцыі ЗША супраць беларускіх «дачок» расейскіх банкаў не прывядуць да іх банкруцтва і зьнікненьня. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказалі экспэрты.
Міхаіл Хадаркоўскі завочна арыштаваны па абвінавачаньні ў арганізацыі забойстваў і абвешчаны ў міжнародны вышук. Аб гэтым паведамляецца на сайце Сьледчага камітэту Расеі.
Прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік заявіў, што Трохбаковая кантактная група па Данбасе ў наступным месяцы правядзе тры сустрэчы — 13, 20 і 27 студзеня.
Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў грамадзкага актывіста штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (4,5 мільёна рублёў) за ўдзел у «Маршы студэнтаў»
Загрузіць яшчэ