Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў міністру фінансаў Антону Сілуанаву падрыхтаваць судовую позву у дачыненьні да Ўкраіны ў сувязі з адмовай ад выплаты трох мільярдаў даляраў па выкупленых Расеяй аблігацыях.
Расатам спыніў будаўнічыя працы на першай у Турэччыне атамнай электрастанцыі, якая будуецца па расейскім праекце
Паводле Ахмета Давутоглу, Расея не вядзе барацьбу з групоўкай «Ісламская дзяржава»
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой заклікалі дзяржаву ў бліжэйшы час прыняць шэраг мераў аднаўленчага характару, якія не патрабуюць унясеньня зьменаў у заканадаўства.
Пра гэта заявіў журналістам намесьнік кіраўніка эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Гунар Віганд, які знаходзіцца ў Менску зь візытам.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка завяршыў візыт у Віетнам і накіраваўся з афіцыйным візытам у Туркмэністан, дзе будзе знаходзіцца да 12 сьнежня.
Якім чынам Беларусь магла спрычыніцца да стварэньня ўкраінскага браневіка «Варта-2»?
У Азэрбайджане выпусьцілі на свабоду праваабаронцу Лэйлу Юнус.
Рэдакцыя амэрыканскага часопісу Time назвала канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель «чалавекам году».
На скандальную прапанову кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналда Трампа забараніць мусульманам уезд у Злучаныя Штаты адрэагаваў Белы дом. У адміністрацыі лічаць, што за свае словы мільярдэр павінен быць зьняты з перадвыбарнай гонкі.
Заснавальнік арганізацыі «Адкрытая Расея», экс-кіраўнік ЮКАСу Міхаіл Хадаркоўскі заявіў на прэс-канфэрэнцыі пра тое, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін учыніў у краіне антыканстытуцыйны пераварот, і цяпер — для вяртаньня да дэмакратыі і прававой дзяржавы — у Расеі непазьбежная рэвалюцыя.
Сын Юрыя Рубцова Віктар расказаў пра ўмовы, у якіх апынуліся ягоныя бацькі, якія папрасілі прытулку ў Нямеччыне.
Сьвятланы Алексіевіч кажа, што расейцы не ўспрымаюць Беларусі сур’ёзна. А таму і Нобэлеўская прэмія для яе выклікала нэгатыўную рэакцыю ў Расеі. Фрагмэнт інтэрвію каналу Euronews.
Эўракамісія павінна прадставіць справаздачу са станоўчай ацэнкай ходу рэформаў у Грузіі і Ўкраіне, і тым самым даць «зялёнае сьвятло» ў адмене візаў у краіны Эўразьвязу для грамадзянаў гэтых краінаў.
Злучаныя Штаты ўвялі новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі з-за падазрэньняў у нарошчваньні Пхеньянам узбраеньня.
Апазыцыйныя палітычныя сілы зоймуць дзьве траціны месцаў у парлямэнце Вэнэсуэлы, што дазволіць ім уносіць зьмены ў канстытуцыю.
Прэсавы сакратар Белага дому нагадаў, што пасьля абраньня кожны прэзыдэнт ЗША клянецца абараняць Канстытуцыю.
Расея нанесла ракетны ўдар па тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» ракетамі «Калібр» з падводнай лодкі «Растоў-на-Доне» з акваторыі Міжземнага мора.
Кіраўнік Беларусі наведвае Віетнам трэці раз за гады свайго кіраваньня, ён рабіў візыты туды ў красавіку 1997 і красавіку 2008 году.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.
Ці можна крытыкаваць першага ў гісторыі незалежнай Беларусі Нобэлеўскага ляўрэата? Як беларускае грамадзтва і сацыяльныя сеткі адрэагавалі на Нобэлеўскую прамову Сьвятланы Алексіевіч?
Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп прапанаваў цалкам закрыць для ўсіх мусульман уезд у краіну.
У турэцкай правінцыі Хатай, якая мяжуе з Сырыяй, турэцкімі ўладамі была затрыманая здымачная група тэлеканалу «Россия-1».
Падчас допыту палонны паведаміў, што яго завуць Яўген Пацюк, яму 27 гадоў. Ён з Барысава Менскай вобласьці, грамадзянін Беларусі, праходзіў службу ў падразьдзяленьнях «ЛНР» у Луганску.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн папярэдзіў ўкраінскую ўладу, што сьвет вельмі пільна назірае за яе дзеяньнямі і чакае пасьпяховага правядзеньня рэформаў, пераадоленьня карупцыі і перамогі ў барацьбе з расейскай агрэсіяй. Пра гэта ён сказаў, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе ў Кіеве ў аўторак.
Прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду» і БСДП(Грамада) заявілі пра спыненьне ініцыятывы «Народны рэфэрэндум».
У хуткім часе gpk.gov.by можа займець і англамоўную вэрсію, а цяпер ён дасяжны на абедзьвюх дзяржаўных мовах.
Адвакат перадасьць Надзеі Саўчанцы кнігі і ліст ад Cьвятланы Алексіевіч.
Пра тое, чым украінскія рэформы адрозьніваюцца ад грузінскіх, вядучы праграмы «Дарогі да свабоды» Віталь Портнікаў гутарыць з былым прэзідэнтам Грузіі, кіраўніком Адэскай абласной дзяржадміністрацыі Міхаілам Саакашвілі.
Паводле пастановы ўраду, на якую спаслалася ўрадавая прэс-служба 7 сьнежня, адразу два намесьнікі міністраў і топ-мэнэджэр Беларускай чыгункі звольненыя з працы з кампрамэтуючых прычын.
Пра гэта былы прэзыдэнт Украіны заявіў у інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву «Новости».
Уганараваньне Сьвятланы Алексіевіч нобэлеўскай прэміяй не заўважанае дзяржаўнымі мэдыямі Беларусі, Аляксандар Лукашэнка так і не накіраваў ёй сваё віншаваньне. Свабода высьветліла, якіх яшчэ нобэлеўскіх ляўрэатаў больш шанавалі за мяжой, чым на радзіме.
Дэлегацыя Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў і Генэральнага дырэктарату Эўрапейскай камісіі па палітыцы суседзтва наведае Менск 9-10 сьнежня.
Зь сямідзесяці кіляграмаў шакаляду зрабілі статую Пуціна. Піцерскія кандытары вырашылі падсаладзіць земляку складанае прэзыдэнцкае жыцьцё яго гаркава-салодкай копіяй.
Самаабвешчаныя ўлады анэксаванага Крыму заяўляюць, што хочуць наагул адмовіцца прымаць украінскую электрычнасьць.
Зь дзяржаўных СМІ Беларусі Алексіевіч згадала толькі «СБ — Беларусь сегодня», але і тая абмежавалася шасьцю радкамі і не дала ніводнай цытаты зь лекцыі.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн заяўляе, што Расея павінна заплаціць яшчэ большую цану ў выпадку невыкананьня менскіх дамоўленасьцяў.
Прадстаўнік Пэнтагону заявіў аб тым, што ўдары па лягеры сырыйскай арміі былі нанесеныя расейскімі бамбавікамі.
7 сьнежня генэральны дырэктар расейскага тэлеканалу «Дождь» Натальля Сіндзеева паведаміла, што ў рэдакцыю прыйшлі з пракурорскай праверкай.
Былы палітвязень Мікалай Стакевіч выказаў свае ўражаньні ад Нобэлеўскай прамовы Сьвятланы Алексіевіч.
Пра Нобэлеўскую прамову пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч выказаўся старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Пасла Расеі ў Турэччыне выклікалі ў міністэрства замежных справаў краіны ў сувязі з публікацыяй у СМІ фатаграфіі вайскоўца з зэнітна-ракетным комплексам на палубе расейскага дэсантнага карабля «Цэзар Кунікаў», які праходзіў у гэты час праз праліў Басфор.
Найлепшае, што магла паказаць і паказала Сьвятлана Алексіевіч у сваёй Нобэлеўскай лекцыі, гэта сябе такую, якая яна ёсьць, а не такую, якую нехта хацеў пабачыць.
Суд Масквы сёньня асудзіў да трох гадоў пазбаўленьня волі грамадзкага актывіста Ільдара Дадзіна па новым законе, уведзеным ў мінулым годзе.
Расейская мова ў Беларусі – дзіця, народжанае ад гвалтаўніка.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у панядзелак у Кіеве, што ЗША выдзеляць 190 мільёнаў даляраў фінансавай дапамогі, каб спрыяць барацьбе з карупцыяй і правядзеньню рэформаў ва Ўкраіне.
Мужчына, які ваяваў на баку ІДзІЛ і быў забіты ў Сырыі, рос пад Гародняй. Суседзям ён запомніўся ветлівасьцю і сваім матацыклам.
Хаця абяцаў, што найперш паедзе ў Расею. Пасьля Віетнаму зноў не Расея — Туркмэністан.
Страты ўкраінскага бюджэту ад дзеяньня карупцыйных схем складаюць ня менш за 5 мільярдаў даляраў.
Пра першы малебен на месцы будучай царквы паведаміла газэта «Пастаўскі край». «Раёнка» ні словам не згадала пра канфлікт вакол будаўніцтва праваслаўнага храму ў каталіцкай вёсцы.
Загрузіць яшчэ