Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Францыі падрыхтаваў зьмены ў Канстытуцыю ў сувязі з узрослай тэрарыстычнай пагрозай


Франсуа Алянд
Франсуа Алянд

Гаворка ідзе аб унясеньні ў Канстытуцыю палажэньняў аб увядзеньні надзвычайнага становішча, а таксама аб пазбаўленьні францускага грамадзянства — у выпадку калі яно другое — асобаў, якія абвінавачваюцца ў тэрарызьме.

Урад Францыі прапануе ўнесьці папраўкі ў Канстытуцыю ў сувязі з больш высокай тэрарыстычнай пагрозай.

Як заявіў прэм’ер-міністар Мануэль Вальс, гаворка ідзе аб унясеньні ў Канстытуцыю палажэньня аб увядзеньні надзвычайнага становішча і аб пазбаўленьні францускага грамадзянства — у выпадку калі яно другое — асобаў, якія абвінавачваюцца ў тэрарызьме.

Да ўнясеньня канстытуцыйных паправак з мэтай узмацненьня заканадаўчай базы ў барацьбе з тэрарызмам заклікаў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд пасьля сэрыі выбухаў і нападаў ў Парыжы 13 лістапада, у выніку якіх 130 чалавек загінулі і некалькі сотняў параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG