Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аформіў прыпыненьне з 1 студзеня 2016 году дамовы аб зоне свабоднага гандлю з Украінай, зрабіўшы выключэньне для экспартнай пошліны на газ.
Вынікі 2015 году для грамадзкай сьвядомасьці ў Расеі былі станоўчыя, лічыць расейскі гісторык Андрэй Зубаў, які пазалетась выступіў супраць анэксіі Крыму і страціў месца прафэсара ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносін.
У Крамлі адносіны паміж Расеяй і ЗША разглядаюць як адзін з ключавых фактараў для гарантыі глябальнай бясьпекі.
30 сьнежня ў адным з вагонаў цягніка менскага мэтро актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» разьвесілі плякаты з «Пагоняй» і віншаваньнямі з калядамі і Новым годам.
Віталь Гуляк аштрафаваны Ваўкавыскім раённым судом на 40 базавых велічынь — 7 мільёнаў 200 тысяч рублёў па абвінавачаньні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў 1863 году, якая адбылася ў Сьвіслачы.
У Бабруйску 30 сьнежня адбылася супольная акцыя беларускіх правацэнтрыстаў супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы.
Праблема беларускіх навінаў у тым, што пазытыўным альбо негатыўным лічыцца тое, чаго не адбылося. Але ня толькі. Радыё Свабода згадала добрыя навіны сыходзячага году.
Праблема беларускіх навінаў у тым, што пазытыўным альбо нэгатыўным можа лічыцца тое, чаго не адбылося. Але ня толькі. «Радыё Свабода» згадала кепскія навіны сыходзячага году.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь і далей пойдзе па абраным народам шляху, а на неабдуманых рэформах сёньня настойваюць тыя, каму патрэбныя развал, мітусьня, бязладзіца.
Каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» вінавацяць паводле адміністрацыйнага артыкула 21.14 «Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў» — за распаўсюд улётак у Наваполацку.
У Маскоўскім судзе Менску 30 сьнежня прайшлі працэсы над удзельнікамі акцыі пратэсту студэнтаў БДУ 2 сьнежня.
Міралюбная беларуская палітыка паслужыла падставай для адмены санкцый супраць Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка
Ад прагнозаў на наступны год робіцца крыху вусьцішна. Бо няма ніякіх прагнозаў. Быццам усё пушчана на самацёк, аддадзена на волю лёсу і ніхто нават не спадзяецца, што тая воля будзе добрай.
Новы амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі віцэ-адмірал Хасэ Баггіян Перыччы ўручыў копіі сваіх даверчых лістоў міністру замежных спраў Уладзімеру Макею.
Вынікі сьнежаньскага апытаньня НІСЭПД пацьвярджаюць глыбокі раскол беларускага грамадзтва.
Усё падзешавее ў дзесяць тысяч разоў! Запалкі зноў будуць за капейкі. З жалезнымі дзяньгамі вас, таварышы!
У сераду, 30 сьнежня, лідэры Ўкраіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі ў так званым «нармандзкім фармаце» абмяркуюць выкананьне менскіх пагадненьняў і пэрспэктывы дыялёгу бакоў у 2016 годзе па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Злучаныя Штаты назіраюць «відавочнае і трывожнае» павелічэньне колькасьці паведамленьняў аб ахвярах сярод цывільнага насельніцтва Сырыі з пачатку расейскай ваенна-паветранай кампаніі 30 верасьня.
У Кіеве 29 сьнежня адбыўся прэс-паказ дакумэнтальнага фільму Валерыя Балаяна «Хуизмистерпутин».
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк правёў 29 студзеня прэсавую канфэрэнцыю па выніках году
29 сьнежня ў Менску прайшло першае пасяджэньне аргкамітэту кангрэсу дэмакратычных сілаў, які плянуецца правесьці ўвесну 2016 году.
Крыху больш за траціну беларусаў (33,9%) адмоўна ставяцца да ідэі разьмясьціць у Беларусі авіябазу РФ. 27% станоўча ставяцца да такіх плянаў, а 31,2% апытаных гэта абыякава.
Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч пракамэнтавалі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ў вэрсіі НІСЭПД на падставе нацыянальнага апытаньня грамадзкай думкі.
А былы прэтэндэнт на прэзыдэнта сустракае Новы год у шпіталі.
Праз праект указу аб стварэньні дзяржманапаліста ў распаўсюдзе замежных СМІ кабэльныя кампаніі падумваюць аб спыненьні працы.
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) апублікаваў сваю вэрсію вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году.
Віцэ-прэм’ер Дзьмітры Рагозін падчас трэніровачнай стральбы ў ціры выпадкова параніў сябе ў нагу. Пра гэта паведамляе «Інтэрфаксу» са спасылкай на неназваную крыніцу.
Украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка лічыць, што нягледзячы на складанасьці ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Ўкраіны, бакі будуць шукаць узаемапрымальны кампраміс.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб Канстытуцыйным судзе. Папраўкі мяняюць колькасны склад канстытуцыйнага суду і парадак вынясеньня ім рашэньняў.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд павіншаваў прэм’ер-міністра Іраку Хайдэра аль-Абадзі ў сувязі з вызваленьнем ірацкімі вайскоўцамі горада Рамадзі ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў да пяці гадоў калёніі строгага рэжыму азэрбайджанскага журналіста Раўфа Міркадырава па справе аб дзяржаўнай здрадзе.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што ня бачыў і не чытаў зборнік выступленьняў Уладзіміра Пуціна «Словы, якія зьмяняюць сьвет».
У Беларусі падрыхтаваны праект указу аб увядзеньні адзінага дзяржаўнага распаўсюдніка тэлеканалаў.
28 сьнежня журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага з Гомеля выклікалі ў Калінкавіцкі і Кармянскі раённыя аддзелы міліцыі, каб склацьці адміністрацыйныя пратаколы за працу без рэгістрацыі.
Генадзя Корбана падазраюць у стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі.
Палітолягі ў размове з Свабодай не прагназуюць унутрыпалітычных узрушэньняў у Беларусі ў 2016 годзе, але зьвяртаюць увагу на нарастаючае значэньне эканамічнага і зьнешнепалітычнага фактараў.
Правёўшы ва ўладзе больш за год, Парашэнка атрымаў адабрэньне ўсяго толькі ў 17% украінцаў. Рэйтынг Януковіча ў 2013 годзе перад Эўрамайданам — 28%.
Токіё і Сэул дасягнулі гістарычнага пагадненьня пра ўрэгуляваньне даўняй спрэчкі паміж дзьвюма краінамі адносна карэйскіх жанчын, якіх падчас Другой сусьветнай вайны супраць іх волі адпраўлялі ў Японію — у публічныя дамы для салдатаў.
Якія нечаканасьці прынёс 2015 год? Якія прагнозы спраўдзіліся, а якія не? Чым запомніцца 2015-ы? Якія сюжэты гэтага году будуць вызначаць падзеі ў 2016-м?
Дырэктывы пра рэпрэсіі, беларускі катынскі сьпіс і асобы супрацоўнікаў НКУС, датычныя да злачынстваў у савецкія часы. Такія зьвесткі могуць быць знойдзеныя ў архівах КДБ Украіны, адкрытых для грамадзкасьці, у тым ліку й замежнікаў сёлета.
«Улад Калесьнікаў. Апошні раз быў тут 25 сьнежня а 13:36». Як у Расеі давялі да сьмерці 18-гадовага праціўніка вайны з Украінай .
Чытаю дашкольнікам «Каток – залаты лабок». Ужо ведаю, што народныя казкі зь іх сялянскім бытам не ўспрымаюцца гараджанамі ў трэцім пакаленьні.
Эўропа перапоўненая ўцекачамі з Сірыі. Проста навала. Нас гэта не датычыць. Але закранае.
Прамовы і артыкулы Ўладзімера Пуціна выдадзеныя амаль на 400 старонках у храналягічным парадку.
У Дняпроўскім раённым судзе Кіева больш за 20 гадзінаў працягваецца пасяджэньне па справе аб зьмене меры стрыманьня лідэру партыі «Укроп» Генадзю Корбану.
Журналіст Наджы Джэрф, які быў прадусарам дакумэнтальных фільмаў пра групоўку «Ісламская дзяржава», быў забіты 27 сьнежня ў цэнтры горада Газіянтэпе ў Турэччыне, непадалёк ад мяжы з Сырыяй.
Сьвята Новага году, якое імкліва набліжаецца, -- добрая нагода азірнуцца на падзеі году, які адыходзіць у гісторыю. Свабода падрыхтавала рэйтынг падзей 2015 году ў Беларусі.
Паліцыя сталіцы Аўстрыі Вены паведамляе аб магчымай пагрозе нападаў і выбухаў у сталіцах эўрапейскіх краін у пэрыяд да Новага году.
Пэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што хваля ўцекачоў, якая накрыла Эўропу сёлета, зьяўляецца «арганізаваным уварваньнем» і што маладыя сырыйцы і іракцы павінны змагацца супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» са зброяй у руках, а ня бегчы ў Эўропу.
Прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» сьцьвярджаюць, што агонь вялі ўкраінскія вайскоўцы. У Кіеве гэтую інфармацыю абвяргаюць.
Загрузіць яшчэ