Тэкст адпаведнай пастановы расейскага ўраду апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі. Прапанова была ўзгоднена зь Міністэрствам замежных спраў Расеі, Сьледчым камітэтам і Генпракуратурай.
Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай рэзка абвастрыліся пасьля таго, як 24 лістапада турэцкія ваенна-паветраныя сілы зьбілі ў раёне сырыйска-турэцкай мяжы расейскі бамбавік Су-24. Паводле турэцкіх уладаў, ён парушыў паветраную прастору Турэччыны, нягледзячы на папярэджаньні. Масква адпрэчыла гэта абвінавачваньне і ўвяла шэраг санкцый у дачыненьні да Турэччыны.