Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі атрымала права стрэляць па натоўпе, у Беларусі права страляць абмяжоўвае толькі прэзыдэнт


Штаб-кватэра ФСБ на Лубянскай плошчы ў Маскве
Штаб-кватэра ФСБ на Лубянскай плошчы ў Маскве

Прымяненьне агнястрэльнай зброі датычыць права на жыцьцё, таму фармулёўкі і ўмовы прымяненьне зброі ў заканадаўстве павінны быць дакладнымі і суадноснымі з рэальнай пагрозай, упэўненыя праваабаронцы.

Учора Дзярждума Расеі прыняла папраўкі, якія дазваляюць супрацоўнікам ФСБ у выпадках натоўпаў прымяняць зброю «у мэтах прадухіленьня тэракту, вызваленьня закладнікаў і супрацьстаяньня групавому ўзброенаму нападу». Гэты закон ужо выклікаў абурэньне сярод грамадзянскай супольнасьці Расеі.

Як нагадаў у размове са Свабодай праваабаронца Валянцін Стэфановіч, паўнамоцтвы беларускіх спэцслужбаў у пляне выкарыстаньне зброі паступова пашыраліся з 2006 году. Раней пералік выпадкаў прымяненьня агнястрэльнай зброі і спэцтэхнікі быў закрыты, вычарпальны. Але потым пералік выпадкаў стаў адкрыты. Так, згодна закону «Аб органах унутраных спраў», акрамя стандартных умоў прымяненьня зброі (у выпадку нападу злачынцаў і г.д.) супрацоўнікі праваахоўных органаў маюць права ўжываць зброю «ў іншых выпадках, вызначаных прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь». То бок, фактычна пералік гэтых выпадкаў зьяўляецца неабмежаваным.

«У шэрагу выпадкаў могуць паўстаць пытаньні. Бо ёсьць такое паняцьце — „злачынны загад“, калі ваеннаслужачы ці прадстаўнік спэцслужбаў мае права не выконваць загад апрыёры злачынны. Гэта можа тычыцца ў тым ліку выкарыстаньня зброі», — кажа праваабаронца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG