Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Расеі дапытвае экспэртку, якая вызначыла час захопу Саўчанкі ў палон


Надзея Саўчанка на судзе ў Данецку, Расея, 23 сьнежня 2015 году
Надзея Саўчанка на судзе ў Данецку, Расея, 23 сьнежня 2015 году

Суд у Данецку Растоўскай вобласьці Расеі на пасяджэньні ў справе грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкі дапытвае навуковую супрацоўніцу астранамічнага інстытуту МДУ Вольгу Вазякову.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, дапытаць Вазякову як экспэрта папрасіў адвакат Саўчанкі Ільля Новікаў.

Вазякова правяла экспэртызу відэа за 17 чэрвеня 2014 году, калі Саўчанку ўзялі ў палон. Экспэртка вызначыла час падзеяў. Згодна з экспэртызай, Саўчанку ўзялі ў палон да артабстрэлу, падчас якога загінулі журналісты ВГТРК, у датычнасьці да гібелі якіх абвінавачваюць украінку.

Як паведаміў адвакат, суд у Данецку ладзіць апошняе ў гэтым годзе пасяджэньне ў справе Саўчанкі.

17 сьнежня суд у Данецку Растоўскай вобласьці Расеі працягнуў арышт грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкі да 16 красавіка 2016 году. Саўчанка абвясьціла галадоўку з 18 сьнежня. Паводле адвакатаў, пасьля прысуду ўкраінка плянуе абвясьціць сухую галадоўку, патрабуючы вызваленьня.

Надзею Саўчанку ў Расеі абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расейскай тэлевізіі, а таксама ў замаху на забойства групы сэпаратыстаў і незаконным перасячэньні расейскай мяжы.

Саўчанка і яе абарона абвінавачаньні адпрэчваюць і заяўляюць, што на момант гібелі расейскіх журналістаў яе ўжо захапілі ў палон сэпаратысты, потым прымусова пераправілі яе ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG