Беспрэцэдэнтным для Беларусі называе КДБ затрыманьне групы 20 «мусульманаў-салафітаў». Але ці можна тут верыць спэцслужбам?
Пра гэта прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў заявіў на першым пасяджэньні ніжняй палаты парлямэнту новага складу, абранай у сьнежні летась.
«Крэатывам году» прызнаная акцыя салідарнасьці футбольных фанатаў на матчы Беларусь — Украіна, а «Кампаніяй году» — «Пазнач сябе беларусам».
«Я бачу ЭГУ ўнівэрсытэтам, дзе жыве беларускасьць. У ЭГУ беларускае сэрца, беларуская душа, але твар павінен быць эўрапейскі»
На ўсходзе Украіны недалёка ад гораду Валнаваха ў пасажырскі аўтобус трапіў артылерыйскі снарад. Загінулі 10 чалавек, 13 параненыя.
Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры па ратыфікацыі пагадненьня з Ізраілем аб адмене візаў для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. А Ізраіль з завяршэньнем працэдураў затрымліваецца.
14 cтудзеня ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе разглядацца пазоў газэты «Народная воля» да Міністэрства інфармацыі, якое вынесла папярэджаньне газэце за артыкул «На цепь». Рэдакцыя патрабуе адмяніць гэтае папярэджаньне.
У Парыжы адбылася цырымонія разьвітання з трыма паліцэйскімі, якія загінулі на мінулым тыдні ў выніку нападаў ў францускай сталіцы.
Што вы наогул ведаеце пра адно з найбольш распаўсюджаных веравызнаньняў сьвету. Можа, усё, а можа – нічога. Праверце сябе.
Пад пагрозай пілы і сякеры апынуліся 300 гектараў ляснога масіву, які засланяе менскі мікрараён Уручча ад шумнай маскоўскай трасы.
Суд не задаволіў скаргу Алены Танкачовай на рашэньне Першамайскага РУУС аб высылцы яе зь Беларусі
На вокладцы новага нумару сатырычнага тыднёвіка Charlie Hebdo, які выйдзе ўпершыню пасьля нападу на рэдакцыю часопіса, намаляваная карыкатура прарока Мухамада.
Сустрэча «нарманскай чацьвёркі» ў Астане, якая заплянаваная на 15 студзеня, пад пагрозай зрыву. Кіраўнікі МЗС Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ўчора выказаліся за тэрміновыя кансультацыі ў «менскім фармаце».
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікалай Статкевіч пераведзены з магілёўскай турмы № 4 у шклоўскую калёнію № 17, паведаміла Свабодзе жонка палітвязьня Марына Адамовіч.
Сваволя бюракратыі ў Беларусі абяцае дасягнуць апагею акурат у 2015-м.
На сустрэчах абмяркоўваюць барацьбу з карупцыяй, рэформы і прыцягненьня інвэстыцый — неабходныя крокі ў рамках «пляну выратаваньня Ўкраіны», які прапануе Сорас.
Гэты крок быў зроблены пад уплывам ЗША, якія спрабуюць нармалізаваць адносіны з рэжымам братоў Кастраў.
Латвія, якая старшынюе ў Эўразьвязе, заклікала афіцыйны Менск вызваліць палітвязьняў да травеньскага саміту праграмы «Ўсходняе партнэрства».
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з амэрыканскім палітолягам, прафэсарам Рэдфардзкага ўнівэрсытэту Грыгорыям Ёфэ. Прафэсар Ёфэ апублікаваў у ЗША кнігу «Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксьце».
Канцлер ФРГ Ангела Мэркель возьме ўдзел у мітынгу «за адкрытую і талерантную Нямеччыну». Антыісламскі рух ПЭГІДА («Занепакоеныя эўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду») праводзіць свой марш у Дрэздэне.
Ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» плянуе шэраг акцыяў у справе абароны Курапатаў. Яны будуць скіраваныя супраць забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» і новай забудовы вакол урочышча.
Палітвязьня Мікалая Статкевіча маюць перавесьці з «крытай» магілёўскай турмы ў калёнію, бо 12 студзеня ў яго заканчваецца трохгадовы тэрмін знаходжаньня ў турме.
Сямю гадамі зьняволеньня папрасіў дзяржаўны абвінаваўца пакараць менчука Дзьмітрыя Лукашэвіча, ад удару якога гей Міхаіл Пішчэўскі апынуўся ў коме.
Абаронцы зьняволенай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі напісалі кіраўніку Сьледчага камітэту Расеі Аляксандру Бастрыкіну просьбу аб вызваленьні Саўчанкі для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).
Міністры замежных спраў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі праводзяць сустрэчу ў Бэрліне, дзе абмяркоўваюць сытуацыю ва Ўкраіне.
Журналістка азербайджанскай службы Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава напісала з турмы, што яна адчувае сябе пераможніцай у «вайне дабра са злом» у сваёй краіне.
Акцыя салідарнасьці з ахвярамі тэракту 7 студзеня прайшла ў Віцебску на фоне знакамітага графіці «з птушкамі і клеткамі».
Інтэрпол абвясьціў у вышук экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, экс-прэм’ера Мікалая Азарава і іншых былых украінскіх чыноўнікаў.
Чатырох віцебскіх сябраў КХП БНФ выклікалі ў Сьледчы камітэт, каб узяць паказаньні наконт знойдзеных у лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле чалавечых костак і чарапоў з кулявымі адтулінамі.
Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» раскрытыкавала прысутнасьць на парыскім «маршы адзінства» 11 студзеня палітычных лідэраў, якія душаць свабоду слова.
Чуткі пра тое, што Лукашэнка зьбіраецца перанесьці выбары на вясну і пра Макея як магчымага пераемніка раней зьяўляліся ў сацыяльных сетках.
Магчыма, сёлета Расея і Захад памяняюцца «традыцыйнымі» ролямі ў адносінах да прэзыдэнта Беларусі.
Галоўны рэдактар «Лайф Ньюс» заявіў, што нейкая Паліна Кліменка, якая тэлефануе ад імя іхняга тэлеканалу беларускім палітолягам, просячы камэнтароў наконт няўдзелу Лукашэнкі ў выбарах, у іх не працуе.
Палітоляг Алесь Лагвінец камэнтуе чуткі пра тое, што Аляксандр Лукашэнка ня будзе прымаць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, а мае намер падтрымаць кандыдатуру Ўладзімера Макея.
У Расеі на трагедыю ў Парыжы адрэагавалі цкаваньнем ворагаў праваслаўнай царквы і «блюзьнераў».
Міністры замежных спраў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі плянуюць сустрэцца сёньня у Бэрліне для перамоваў па крызысу ва Ўкраіне.
Як піша Аляксандар Фядута ў сябе ў фэйсбуку, да яго зьвярнуўся нехта, хто прадставіўся журналісткай расейскага прапагандысцкага каналу LifeNews, і папрасіў камэнтар.
Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ўзяў удзел у шматтысячным Маршы адзінства ў Парыжы, які закліканы прадэманстраваць сьвету адзінства ў супрацьдзеяньні тэрарызму.
Зь беларусаў удзел у акцыі бралі пасол у Францыі Павел Латушка і Андрэй Саньнікаў у бел-чырвона-белым шаліку.
Ці стаў тэракт у Парыжы вынікам патураньня мусульманскай грамадзе?
Сотні тысяч людзей прайшлі па Парыжы маршам адзінства супраць тэрарызму. У шэсьці бралі ўдзел лідэры Украіны і Польшчы, Нямеччыны і Брытаніі і шэрагу іншых дзяржаваў.
Кіраўнікі дзяржаваў і сотні тысячаў парыжанаў выйшлі на знак салідарнасьці з ахвярамі апошніх тэрактаў у Парыжы.
Марш у Парыжы пройдзе ў памяць пра ахвяраў апошніх тэрактаў ў францускай сталіцы. Беларусь прадставіць пасол Павел Латушка.
Лідэрка францускіх ультраправых заявіла, што ўрад не дапусьціў яе да ўдзелу ў яго падрыхтоўцы.
Пікет салідарнасьці з загінулымі ў Парыжы журналістамі прайшоў ля амбасады Францыі ў Менску.
На пяцігадовы мандат кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Іва Ёсіпавіч і памочніца генэральнага сакратара НАТО па пытаньнях публічнай дыпляматыі Калінда Грабар-Кітаравіч.
Новы ўрад Шры-Ланкі мае намер правесьці расьсьледаваньне.
162 уласьнікі так званай «Карты паляка» ўжо знаходзяцца ў Харкаве і неўзабаве будуць перанакіраваныя ў Польшчу.
На кірмашах Віцебшчыны за 150 тысяч рублёў можна набыць майку з партрэтам Пуціна. Адкуль завозяць такія майкі ў Беларусь, і ці карыстаюцца яны попытам? А калі карыстаюцца, то хто іх набывае?
Загрузіць яшчэ