Расейскі пісьменьнік і мастак Максім Кантар, які напісаў спэктакль «Робін Гуд, і духоўныя скрэпы» пра сёньняшняе расейскае «уставаньне з кален», у інтэрвію Свабодзе разважае пра тое, чаму рэваншысцкія і імпэрскія настроі так лёгка апанавалі Расею.
У экспэртызе бяруць удзел эканаміст Леанід Злотнікаў і дырэктар дасьледчага цэнтру Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.
«Я не патрабую высокага заробку, а ўсяго толькі роўнага сярэднестатыстычнаму ў краіне — 600 далярам. У выпадку адмовы накіраваць мяне на такую працу я абвяшчу з 22 студзеня бестэрміновую галадоўку».
Аб’яднаная грамадзянская партыя пачала фармаваньне ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2015 году палітвязьня Мікалая Статкевіча.
На паўднёвай мяжы Беларусі створаны новы памежны атрад — Мазырскі, трэці па ліку пасьля Пінскага і Гомельскага. Ва ўмовах нестабільнасьці ва Ўкраіне і замарожанай вайны ў Данбасе Беларусь умацоўвае свае паўднёвыя межы.
Гісторык Андрэй Зубаў лічыць пэрспэктывы 2015 для Расеі змрочнымі і кажа, што не згадае ў агляднай мінуўшчыне краіны, якая б апынулася ў падобным становішчы.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін дазволіў замежным грамадзянам служыць у расейскім войску. Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі ў Расеі.
Кожны год у студзені амэрыканская кансалтынгавая фірма Eurasia Group рыхтуе сьпіс геапалітычных тэндэнцый, якія, найбольш верагодна, зьменяць сьвет у новым годзе. Часопіс TIME апублікаваў сьпіс 10 галоўных рызыкаў 2015 году паводле вэрсіі Eurasia Group.
Хто атрымлівае найбольш карысьці ад замежнай дапамогі? Чаму гэтая сфэра застаецца максымальна закрытай? І як працуе мэханізм стварэньня праўладных недзяржаўных арганізацый?
Пра гэта былы міністар замежных спраў Чэхіі, лідэр правай палітычнай партыі «ТОР 09» Карэл Шварцэнбэрг заявіў 5 студзеня, камэнтуючы выказваньне чэскага прэзыдэнта Мілаша Зэмана, што ва Ўкраіне ідзе «грамадзянская вайна».
Францыя, Германія і Кіеў ставяць пад сумнеў тое, ці будзе праводзіцца чатырохбаковы саміт па Украіне на наступным тыдні ў сталіцы Казахстану.
Выбары ў дзьвюх дзяржавах Эўразьвязу і змаганьне вакол санкцыяў супраць Расеі могуць выклікаць праблемы ў ЭЗ сёлета, піша карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рычард Юзьвяк.
Мазырскі памежны атрад заступіў сёньня ўвечары да аховы дзяржаўнай мяжы Беларусі.
У Менску адбылося разьвітаньне з былым міністрам сельскай гаспадаркі Васілём Лявонавым. Ён адышоў у вечнасьць напярэдадні на семдзесят сёмым годзе жыцьця. Прадстаўнікі ўлады ў цырымоніі разьвітаньня ня ўдзельнічалі.
У медыяпрасторы Беларусі зьявіўся новы расейскамоўны партал — ru.sputnik.by. Матэрыялы для яго рыхтуе разьмешчаны ў Менску карэспандэнцкі пункт Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня».
4 студзеня на аўтадарозе М1 Масква — Менск у пункце «Чырвоная горка» спэцыялісты Рассельгаснагляду спынілі і вярнулі ў Беларусь калёну грузавікоў з польскімі і малдаўскімі яблыкамі.
На сайце youtube.com выкладзена відэа пра ўсталяваньне ўкраінскага сьцяга на гары Раман-Кош, найвышэйшым пункце анэксаванага Расеяй Крыму.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны абвясьціў аб адмове выконваць рэжым хатняга арышту.
Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» не працягнулі дамову арэнды памяшканьня па адрасе праспэкт Незалежнасьці, 58/6, якое належыць камэрцыйнаму банку. Дырэктарка ЦЭХу не выключае, што «быў званочак зьверху».
Мілінкевіч — адзін з кандыдатаў на пасаду рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Былы кандыдат на прэзыдэнта прапаноўвае пяць тэзаў сваёй перадвыбарчай праграмы, якія тычацца разьвіцьця ЭГУ:
Міжпраграмныя ролікі выходзяць на саюзным тэлеканале «ТРО». У адным з ролікаў маці тлумачыць сыну, што Расея для Беларусі — не замежжа, бо мяжы няма.
Пра гэта паведамляе суполка «Маладога Фронту» са спасылкай на неназваных байцоў «Правага сэктару».
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году мы вырашылі прааналізаваць, што адбываецца з заходняй дапамогай Беларусі і каму яна насамрэч дапамагае і хто ў рэальнасьці зьяўляецца грантасосам?
З адпаведнай заявай вэнесуэльскі прэзыдэнт выступіў у нядзелю.
У адным з ролікаў паказваецца сытуацыя ў цягніку, як маці тлумачыць сыну, што Расея для Беларусі — не замежжа, бо мяжы няма.
Расейскаму актору Аляксею Паніну пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Васіль Лявонаў пасьлядоўна выступаў з прапановамі аб рэфармаваньні сельскай гаспадаркі, крытыкаваў Лукашэнку, лічыў, што цяперашняя ўлада ў Беларусі — гэта праект Крамля.
МУС Украіны ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле «хуліганства».
Пхеньян абвяргае абвінавачваньні ў датычнасьці да кібэратакаў на электронныя рэсурсы кампаніі Sony Pictures Entertainment.
Намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі выказаўся ў эфіры «Белсату» пра перавышэньне паўнамоцтваў беларускай міліцыяй.
У 2014 годзе Злучаным Штатам быў кінуты шэраг міжнародных выклікаў, зь якімі адміністрацыя прэзыдэнта Барака Абамы спраўлялася з пераменным посьпехам.
Кіраўнік фэдэрацыі хакею Беларусі Ігар Рачкоўскі распавёў пра магчымы ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў калядным міжнародным турніры аматараў хакея.
Эўрапейскі зьвяз імкнецца і далей падтрымліваць добрыя сувязі з краінамі-удзельніцамі праекту «Усходняе партнэрства».
Тэндэнцыя павышэньня даверу і электаральнага рэйтынгу кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі зьмянілася на процілеглы.
Нягледзячы на найбагацейшыя запасы нафты, Вэнэсуэла перажывае гіпэрінфляцыю і апынулася на мяжы дэфолту.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году мы вырашылі прааналізаваць, што адбываецца з заходняй дапамогай Беларусі і каму яна насамрэч дапамагае? Адказы на гэтыя пытаньні шукалі ў Менску, Бэрліне і Брусэлі.
ФБР абвінавачвае Паўночную Карэю ва ўзломе электронных рэсурсаў кампаніі Sony, што Пхеньян адмаўляе.
На думку палітоляга Аляксандра Класкоўскага, адной з прычынаў падзеньня рэйтынгу ёсьць тое, што беларуская публіка аб’елася прапагандай, перш за ўсё расейскай, і эмоцыі прытупіліся.
Радыё Свабода вядзе рубрыку, аўтарамі якой сталі жыхары захопленых прарасейскімі ваеўнікамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Піша Пётр Іваноў, псыхоляг з Луганску.
Радыё Свабода вядзе рубрыку, аўтарамі якой сталі жыхары захопленых прарасейскімі ваеўнікамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Піша Эма Магурава, настаўніца з Данецку.
«Ці трэба Беларусі паляпшаць адносіны з Захадам». Адказваюць жыхары Магілёва
Грамадзкі актывіст Юры Рубцоў з Гомеля, які адбывае «хімію» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, раіць палітыкам у новым годзе ня ўдзельнічаць у спэктаклі пад назваю «Выбары-2015».
Цягам 2014 году апазыцыя так і ня здолела вызначыць адзінага кандыдата на прэзыдэнта. Ці будуць дэмакратычныя сілы ўзнаўляць свае спробы ў новым годзе?
Якім быў стан грамадзянскай супольнасьці ў 2014 годзе? Наколькі шырокім быў калідор магчымасьцяў для яе дзейнасьці, ці павялічылася колькасьць затрыманьняў і рэпрэсіяў? Чаму ўлады так і ня выпусьцілі Міколу Статкевіча?
Аляксандр Барадай і прарасейскі баявік «Бес» прызналі, што Наваросіі не існуе, але марыць пра рэалізацыю гэтага праекту яны не перасталі.
Сцэнар вечарыны прасякнуты палітыкай, барацьбой з Амэрыкай і жартамі наконт санкцыяў.
Выказвайцеся ў камэнтарах, які зварот вам спадабаўся найбольш.
Тысячы чалавек са сьцягамі і паходнямі перакрылі цэнтральныя вуліцы сталіцы Ўкраіны.
У мінулым годзе ахвярамі грамадзянскай вайны ў Сырыі сталі больш за 76 тысяч чалавек, амаль палова зь іх — мірныя жыхары, у тым ліку больш за тры з паловай тысячы дзяцей.
У папярэдніх публікацыях мы распавядалі аб тым, што думаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пра беларускую мову. А як з гэтым у Савеце Рэспублікі?
Загрузіць яшчэ