Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы ў сваёй прамове ў Дзярждуме Расеі заклікаў да абмежаваньня абортаў і вяртаньня краіны да кансэрватыўных каштоўнасьцяў, каб супрацьстаяць таму, што ён апісаў як «эрозія маральнасьці ў пост-хрысьціянскім сьвеце».
У Менску грамадзкія актывісты ўшанавалі памяць герояў «Нябеснай сотні». Каля 15 чалавек затрымала міліцыя і адвезла ў райаддзел Цэнтральнага раёну.
Актывісты ўкраінскага Майдана Міхаіл Жызьнеўскі, Сяргей Нігаян і Раман Сэнік былі забітыя з гладкаствольнай зброі, зараджанай паляўнічымі патронамі.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International рэзка скрытыкавала расейскі законапраект аб «непажаданых замежных арганізацыях», які 20 студзеня быў ухвалены ў першым чытаньні ў Дзярждуме.
Стала вядома, што Дзярждэпартамэнт ЗША яшчэ ў сьнежні абвясьціў пра ўвядзеньне санкцыяў супраць «Белзьнешпрамсэрвісу» за парушэньне Закону аб нераспаўсюджаньні [зброі] ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі.
Высокапастаўлены прадстаўнік НАТО генэрал Філіп Брыдлаў заявіў, што прарасейскія сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны захопліваюць новыя тэрыторыі, адціскаючы ўкраінскія войскі на захад.
Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч распавёў карэспандэнту Свабоды, што адмоўна ставіцца да рашэньня Юрыя Рубцова пачаць палітычную галадоўку пратэсту і хацеў яго пераканаць гэтага не рабіць. Але Юры не паслухаўся.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць, што няма падставаў, каб Эўразьвяз зьняў эканамічныя санкцыі з Расеі, якія ён наклаў у сувязі з расейскай анэксіяй Крыму і пазьнейшымі падзеямі ва ўсходняй Украіне.
Шэраг праваабарончых арганізацыяў у сумеснай заяве патрабуюць неадкладна спыніць крымінальны перасьлед палітвязьня Мікалая Дзядка і вызваліць яго.
Былыя дарадцы амэрыканскіх прэзыдэнтаў выступілі на слуханьнях па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ЗША.
Сэпаратысты, якія падтрымліваюцца Масквой, спрабуюць ажыцьцявіць абуральны захоп тэрыторыі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, заявіў у сераду дзяржаўны сакратар ЗША.
Пра гатоўнасьць стаць кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні Сяргея Рыжова абвясьціў віцебскі «лекар-праўдаруб» Ігар Пасноў.
Дыпляматычны шлях вырашэньня канфлікту на Данбасе зайшоў у тупік, але для поўнамаштабнай вайны ў бакоў недастаткова рэсурсаў,— экспэрт з Масквы.
Украінская пракуратура завяла крымінальную справу за абстрэл тралейбуса ў Данецку паводле артыкулу "тэракт".
Тымчук: Украіна цалкам страціла ваенную ініцыятыву
Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык.
На ўрачыстасьці з нагоды 70-годзьдзя вызваленьня канцлягера Аўшвіц-Біркенаў 27 студзеня зарошаныя таксама беларускія грамадзяне, былыя вязьні гэтага лягеру.
Грамадзкі актывіст з Гомеля Юры Рубцоў, які адбывае пакараньне абмежаваньнем свабоды ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну за абразу менскага судзьдзі, абвясьціў 22 cтудзеня бястэрміновую галадоўку.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў у ноч на чацьвер, што, на ягоную думку, на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Украіны, Расеі, ФРГ і Францыі быў дасягнуты прагрэс.
Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў ЗША і Эўразьвязу выказаліся ў падтрымку цэласнасьці Ўкраіны і санкцый супраць Расеі.
МЗС Расеі заклікае кіраўніка МЗС Польшчы «спыніць зьдзек над гісторыяй».
25-гадовы гамяльчук Міхал Жызьнеўскі загінуў год таму на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ад кулі снайпэра, стаўшы адным зь першым ваяроў «Нябеснай сотні».
Драматычныя падзеі кіеўскага Эўрамайдану ўспамінаюць беларускія ўдзельнікі і сьведкі народных пратэстаў, якія зьмянілі Ўкраіну, Расею, Беларусь і ўвесь постсавецкі рэгіён.
Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвінаваціў Расею ў адпраўцы больш за 9000 вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю. Кіраўнік НАТО таксама кажа пра прысутнасьць расейскіх войскаў ва Ўкраіне.
У Расеі пачалі прымяняць новы артыкул Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за «неаднаразовае парушэньне правапарадку».
21 студзеня Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргі журналістаў незалежнай газэты «Вольны горад» на вырак Крычаўскага раённага суду, які прызнаў іх вінаватымі ў зьнявазе крычаўскай чыноўніцы Марыны Максімавай.
21 студзеня карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН» Уладзімер Лапцэвіч спрабаваў высьветліць праз суд, на якой падставе яго не пусьцілі на сэсію Магілёўскага аблсавету.
Ларыса Шчыракова з апэратарам распавялі ў СМІ пра гвалт над пікетоўцам-інвалідам у Сьветлагорску.
Для савецкага чалавека вялізарная свабода выбару — гэта аглушальная зьмена ўсяго ладу жыцьця.
Увечары 22 студзеня грамадзкія актывісты плянуюць ускласьці кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску.
Што азначаюць апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі на карысьць беларускай мовы? Кажа галоўны рэдактар часопіса «Архэ» Валер Булгакаў.
На сайце savelohvinau.club зьявіліся зьвесткі пра першыя ахвяраваньні, якія прыйшлі на рахунак у адказ на заклік выдаўцоў беларускіх кніг аб дапамозе.
Першая ў 2015 годзе сустрэча лідэраў апазыцыі ў справе вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнта прайшла 21 студзеня ў Менску.
Міністар адукацыі Міхаіл Жураўкоў падтрымаў выкладаньне ў школах гісторыі і геаграфіі па-беларуску і выказаўся за паступовае пашырэньне выкладаньня роднай мовы ў вышэйшых навчальных установах Беларусі.
Штраф, які мусіць выплаціць «Кніжны клюб «Клюб аматараў кнігі», складае больш за 793 мільёны рублёў.
Пасьля трох запар таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, падчас якіх беларускі рубель нязначна ўмацоўваўся, сёньня даляр і эўра падаражэлі.
Мясцовыя ўлады ў Гомельскім раёне не камэнтуюць акты вандалізму на магіле героя Нябеснай сотні Міхала Жызьнеўскага.
Кіраўнік Беларусі выступіў на 42-м зьезьдзе БРСМ. Якое агульнае ўражаньне ад выступу? Ці можна назваць гэты зьезд дыялёгам моладзі і ўлады? Ці абароніць БРСМ існы рэжым ад народных пратэстаў?
Прэзыдэнты ЗША Барак Абама і Францыі Франсуа Алянд пагадзіліся з важнасьцю дадатковай фінансавай падтрымкі ўкраінскага ўраду.
Прэзыдэнт ЗША ў штогадовым пасланьні Кангрэсу заявіў, што Расея ізаляваная, а яе эканоміка «трашчаць па швах».
Прэзыдэнт ЗША зьвярнуўся да абедзьвюх палат Кангрэсу.
Прадстаўнік украінскай арміі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы 20 студзеня падвергліся нападу з боку расейскіх рэгулярных войскаў.
«Неапрацаваны, неканструктыўны дыскусійны матэрыял падчас працоўнага сходу быў пададзены на абмеркаваньне грамадзкасьці.
Расейскі апазыцыйны лідэр, асуджаны да хатняга арышту, даў па тэлефоне інтэрвію францускай газэце Le Monde.
Выступаючы сёньня на чарговым зьезьдзе прыўладнага саюзу моладзі, Аляксандар Лукашэнка зрабіў заяву на карысьць беларускай мовы і культуры.
Былы ўласьнік кнігарні «логвінаЎ» Ігар Логвінаў зьвярнуўся да грамадзкасьці па дапамогу ў выплаце амаль мільярда рублёў штрафных санкцыяў, накладзеных Эканамічным судом Менску.
Расейскія і армянскія мэдыі са спасылкай на крыніцы ў армянскім урадзе паведамляюць, што судзіць расейскага салдата Пермякова будзе Вайсковы суд Расеі.
Спэцслужбы ЗША дапамаглі апублікаваць «Доктара Жывага» і іншыя забароненыя ў СССР кнігі.
Загрузіць яшчэ