Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харватыі — другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Прэзыдэнтам упершыню можа стаць жанчына


Кандыдаты на прэзыдэнта Харватыі. Дзейны прэзыдэнт Іва Ёсіпавіч і памочніца генэральнага сакратара НАТО па пытаньнях публічнай дыпляматыі Калінда Грабар-Кітаравіч
Кандыдаты на прэзыдэнта Харватыі. Дзейны прэзыдэнт Іва Ёсіпавіч і памочніца генэральнага сакратара НАТО па пытаньнях публічнай дыпляматыі Калінда Грабар-Кітаравіч

У нядзелю ў Харватыі праходзіць другі, вырашальны тур выбараў прэзыдэнта. Грамадзянам Харватыі трэба будзе выбраць паміж двума кандыдатамі. На пяцігадовы мандат кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт, прадстаўнік кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Іва Ёсіпавіч і памочніца генэральнага сакратара НАТО па пытаньнях публічнай дыпляматыі, экс-кіраўнік МЗС і кандыдат ад вядучай апазыцыйнай партыі «Харвацкая дэмакратычная садружнасьць» Калінда Грабар-Кітаравіч.

У першым туры 28 сьнежня 2014 Іва Ёсіпавіч набраў 38,46%. За Грабар-Кітаравіч аддалі галасы 37,22% выбарнікаў. Усяго на прэзыдэнцкую пасаду балятаваліся чатыры кандыдаты.

Прэзыдэнт у Харватыі шмат у чым цырыманіяльная пасада, кіраўнік дзяржавы мае некаторую вага ў зьнешняй палітыцы і зьяўляецца галоўнакамандуючым войскам. Але кіраўніцтва краінай ажыцьцяўляе ўрад.

Ёсіпавіч ў мінулым карыстаўся шырокай падтрымкай у Харватыі, але ў апошні час падвяргаўся крытыцы за тое, што эканоміка краіны ўжо шосты год ня можа выбрацца з рэцэсіі.

Грабар-Кітаравіч паабяцала пакласьці канец рэцэсіі ў выпадку абраньня. Яна ў тым ліку прапаноўвала ў сваёй перадвыбарнай праграме ўнесьці зьмены ў канстытуцыю, каб узмацніць паўнамоцтвы прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG